На волю выйшаў брат кіраўніка EPAM Сямён Добкін. У верасні 2024 года яго прысудзілі да 6,5 гадоў калоніі
76-гадовы бізнэсовец Сямён Добкін, брат кіраўніка EPAM Аркадзя Добкіна, асуджаны летась на 6,5 гадоў, датэрмінова выйшаў на волю. Пра гэта паведамляе найстарэйшая газета Беларусі.
Сутнасць абвінавачвання і абставіны крымінальнай справы ў дачыненні да Сямёна Добкіна невядомыя, як і ўмовы яго датэрміновага вызвалення, адзначае выданне. Паведамляецца, што бізнэсовец вярнуўся на працу ў кампанію ГКСБ, якою ён кіраваў да затрымання.
Сямёна Добкіна арыштавалі ў снежні 2023 года. У верасні 2024 года яго прысудзілі да 6,5 гадоў пазбаўлення волі. Другім абвінавачаным у справе быў намеснік Добкіна Юрый Жулаеў, якога прысудзілі да аналагічнага тэрміну. Афіцыйнае абвінавачванне — атрыманне хабару.
ГКСБ — найбуйнейшае цеплатэхнічнае прадпрыемства на тэрыторыі Беларусі. Яно займаецца вытворчасцю ваданагравальных і паравых катлоў, гарэлак, іншага інжынернага абсталявання для прадпрыемстваў ЖКГ і будаўнічых арганізацый. Пры канцы снежня 2023 медыя паведамлялі пра ператрусы на прадпрыемстве.
Читать на dev.by