Сітуацыя: на Upwork вайб-кодэры шукаюць вайб-кодэраў, каб паправіць код іншых вайб-кодэраў
Партал Shazoo заўважыў вакансію, якая з’явілася нядаўна на Upwork, і яна цудоўна адлюстроўвае стан індустрыі ШІ-распрацоўкі: заказчык шукае вайб-кодэра, каб дарабіць аплікацыю, які не давёў да канца папярэдні вайб-кодэр. Завяршыўшы ўжо больш за палову працы, былы выканаўца раптам выявіў, што ў яго больш «няма часу».
Партал Shazoo заўважыў вакансію, якая з’явілася нядаўна на Upwork, і яна цудоўна адлюстроўвае стан індустрыі ШІ-распрацоўкі: заказчык шукае вайб-кодэра, каб дарабіць аплікацыю, які не давёў да канца папярэдні вайб-кодэр. Завяршыўшы ўжо больш за палову працы, былы выканаўца раптам выявіў, што ў яго больш «няма часу».
Вакансія абвяшчае: «У нас ёсць незавершаны праект на GitHub, які быў даведзены пры дапамозе вайб-кодынгу прыкладна да 75% гатоўнасці. У мінулага вайб-кодэра няма часу дарабіць яго. Мы прадаставім дакументацыю і мэты, каб вы маглі выкарыстоўваць ШІ і свае навыкі для завяршэння працы». Асабліва забаўна, што выканаўцу прапануюць стварыць персанальны API-ключ, каб той не марнаваў свой.
Вакансія спадабалася карыстальнікам Reddit. «Шукаю несертыфікаванага хірурга, каб выправіць няўдалую аперацыю, выкананую папярэднім несертыфікаваным хірургам», — іранізуе адзін. «Шукаю несертыфікаванага інжынера-канструктара, каб адрамантаваць дом, які абваліўся з-за папярэдняга вайб-інжынера», — дадаў іншы. Нехта адзначыў, што «75% гатоўнасці — гэта мінус 20% гатоўнасці. Разгрэбці тое месіва, якое ўжо накодзілі, зойме больш часу, чым напісаць усё з нуля». Нехта нагадаў прынцып Парэта, маўляў, астатнія 20% — на самай справе 80% працы.
Як адзначае выданне, сітуацыя парадзіла цэлую індустрыю. На Upwork цяпер можна знайсці фрылансераў, якія спецыялізуюцца на «пачынцы вайб-кадаваных аплікацый», «ачыстцы бруднага ШІ-кода і ператварэнні незавершаных ідэй у працуючыя прадукты».
Яшчэ адзін юзер падзяліўся вакансіяй на LinkedIn, у якой шукаюць вайб-кодэра з двухгадовым стажам, пры тым што само паняцце з’явілася прыкладна год таму. LinkedIn тым часам ужо анансаваў афіцыйныя сертыфікаты па вайб-кодынгу.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.