Найманне ў ІТ ажыўляецца. Колькі могуць зарабіць айцішнікі ў Польшчы?
Планы ІТ-кампаній і прагнозы «хэдхантараў» прадказваюць ажыўленне падбору ІТ-спецыялістаў у Польшчы найбліжэйшымі месяцамі. Каго шукаюць кампаніі, паглядзеў канал для айцішнікаў Dzik Pic.
Планы ІТ-кампаній і прагнозы «хэдхантараў» прадказваюць ажыўленне падбору ІТ-спецыялістаў у Польшчы найбліжэйшымі месяцамі. Каго шукаюць кампаніі, паглядзеў канал для айцішнікаў Dzik Pic.
На думку Пятра Скеркоўскага, эксперта па рынку працы і дырэктара па карпаратыўных продажах ManpowerGroup, ажыўленне наймання ў ІТ у асноўным звязанае з бесперапынным развіццём тэхналогій (у тым ліку АІ), а яшчэ з неабходнасцю гарантаваць адпаведны ўзровень кібербяспекі.
Паводле апошніх звестак GUS, у лістападзе 2024 года сярэдні заробак у ІТ-кампаніі (дзе працуе не менш за 10 супрацоўнікаў) быў крыху вышэйшым за 12,34 тысячы злотых брута (+8,5%. вышэй, чым годам раней).
Найлепшыя прапановы — для кібербяспечнікаў
Паводле справаздачы рэкрутынгавай кампаніі Devire, джуніярскія зарплаты спецыялістаў па кібербяспецы, працаўладкаваных па ўмове, а працэ (працоўным кантракце), пачынаюцца ад 9-10 тысяч злотых брута (гэта прыкладна $2-2,4 тысячы), дасягаючы 13-16 тысяч злотых брута (каля $3,1-3,8 тысячы).
Дыяпазон заработнай платы вопытных сеньёраў складае ад 18 тысяч да 25-30 тысяч злотых брута (то-бок прыблізна ад $4,3 да 6-7,2 тысячы). А ўзнагароджанне менеджараў і архітэктараў у сферы кібербяспекі перавышае 40-50 тысяч злотых брута (прыкладна $9,6-12 тысяч).
Заробкі вопытных DevOps-аў (MLOps і AIOP) дасягаюць 35 тысяч злотых брута (каля $8,4 тысяч).
Як тлумачыць Міхал Млынарчык, кіраўнік Devire, калі кібербяспека становіцца прыярытэтам, рынак шануе кампетэнтнасць людзей, якія могуць паклапаціцца пра даныя кампаніі.
Таму можна чакаць, што найбліжэйшымі гадамі кампаніі стануць укладваць яшчэ больш сродкаў у абарону сваіх даных і рэсурсаў.
Шмат праграмістаў, менш прапаноў працы
А вось заробкі для распрацоўшчыкаў Java у сярэднім упалі на 8% у параўнанні з 2023-м. Заробкі для спецыялістаў па C++ зменшыліся на 15,5% (з таго ж 2023-га). Аднак заробкі праграмістаў па-ранейшаму значна вышэйшыя за сярэднія ў краіне.
Напрыклад, у выпадку Java-распрацоўшчыкаў, нанятых па працоўнай дамове, дыяпазон заробкаў для мідлоў складаў 14-20 тысяч злотых брута (каля $3,3-4,8 тысячы). Сеньёрам прапаноўвалася 21-28 тысяч злотых брута (каля $5-6,7 тысячы) — прыкладна столькі ж, колькі і сеньёрам, якія спецыялізуюцца на Python.
На другім месцы былі Full-Stack распрацоўшчыкі, чыя зарплата па працоўных дамовах вар'іруецца ад 15 тысяч да 23 тысяч злотых (ад $3,6 тысячы да $5,5) для мідлаў і ад 23 тысяч да 30 тысяч злотых брута (ад $5,5 тысячы да $7,2) для сеньёраў.
Як адзначаюць спецыялісты, хоць заробкі па-ранейшаму прывабныя, колькасць прапаноў скарацілася, праз што атрымаць працу стала складаней.
У тым ліку таму цякучка кадраў у ІТ значна знізілася, і ў 2024 годзе шматлікія кампаніі таксама замарозілі павышэнне заробкаў. Упершыню ад пачатку пандэміі некаторыя ІТ-спецыялісты сутыкнуліся з рэальным падзеннем заработнай платы.
Так, пра паніжэнне заробкаў паведамілі 7% апытаных рэкрутынгавай фірмай Awareson.
Але ёсць і добрыя навіны — 72% буйных кампаній, апытаных усё той жа фірмай, чакаюць новых ІТ-праектаў у 2025 годзе. Амаль палова з іх таксама мае намер павялічыць занятасць ІТ-спецыялістаў.
Паводле слоў віцэ-прэзідэнта арганізацыі ІТ-працадаўцаў SoDA, занятасць у галіне мае павялічыцца прыкладна на 5-10% на хвалі аднаўлення попыту на ІТ-паслугі (у асноўным, па-за межамі Польшчы).
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Это предсмертные судороги. У них нету ПВТ с экранчиком резидентов. Не взлетит.
ответим на это замесом свежего строительного раствора и подвозом новой партии кирпичей
а дзе тыя нахлебнікі, якія едуць на карку распрацоўшчыкаў?
продакты, маркетолагі, дызайнеры
В жабке , за ужондом и пёселям стаяць.
ИТ цикличный сектор индустрии. Ставки подняли, доступность денег упала и все подсохло.
Пока опять не начнут топить деньгами будет грустно.