Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Наймагутнейшы квантавы камп’ютар неўзабаве стане даступны ў воблаку

Кампанія D-Wave заявіла аб завяршэнні каліброўкі квантавага камп’ютара новага пакалення Advantage 2 з больш як 1200 кубітамі. Распрацоўшчык адкрые доступ да платформы праз свой воблачны сэрвіс.

Пакінуць каментарый
Наймагутнейшы квантавы камп’ютар неўзабаве стане даступны ў воблаку

Кампанія D-Wave заявіла аб завяршэнні каліброўкі квантавага камп’ютара новага пакалення Advantage 2 з больш як 1200 кубітамі. Распрацоўшчык адкрые доступ да платформы праз свой воблачны сэрвіс.

Распрацоўшчыкі паведамілі аб двухразовым павелічэнні часу кагерэнтнасці кубітаў. Камп’ютар D-Wave ўтрымлівае ўзгоднены (кагерэнтны) стан кубітаў, пераводзячы іх ва ўзбуджаны стан і чакаючы, пакуль яны не супакояцца, то-бок не пяройдуць у стан з мінімальнай энергіяй. Гэта лічыцца адказам на запраграмаваную задачу. Дасягненне распрацоўшчыкаў паскарае разлікі і правільнасць вылічэнняў пры дапамозе квантавых тэхналогій.

Што такое кагерэнтны стан кубітаў?
Кубіт — гэта базавая адзінка інфармацыі ў квантавым камп’ютары, аналаг біта ў класічным камп’ютары. Кубіт можа знаходзіцца ў суперпазіцыі гэтых станаў, то-бок ён можа быць адначасова і 0, і 1 з рознымі верагоднасцямі. Гэтая асаблівасць дазваляе квантавым камп’ютарам апрацоўваць вялікую колькасць інфармацыі з высокай хуткасцю. Пры ўзгодненым стане кубіты знаходзяцца ў спецыяльным тыпе суперпазіцыі, якая дазваляе ім працаваць разам, узаемадзейнічаючы і ствараючы квантавую заблытанасць. Тады дзве або болей часціцы становяцца такім чынам узаемазалежнымі, што стан адной часціцы імгненна ўплывае на стан іншай, незалежна ад адлегласці паміж імі. Кагерэнтны стан неабходны для выканання квантавых вылічэнняў і алгарытмаў.

Квантавыя платформы працуюць на розных элементарных базах: на халодных нейтральных атамах, звышправодзячых кубітах, фатонах, спінах элементарных часціц, іённых пастках ды іншых. Гэта абцяжарвае параўнанне іх магутнасцяў, паколькі дагэтуль не існуе адзінай метрыкі. Асаблівасць Advantage 2 палягае ў тым, што квантавая платформа вырашае задачы аптымізацыі, таму не можа выступаць універсальным інструментам.

Такім чынам, новую версію камп’ютара варта параўноўваць з папярэдняй мадэллю. Паводле даных кампаніі, новая мадэль значна яе пераўзыходзіць. Напрыклад, яна ў 20 разоў хутчэй вырашае задачы па даследаванні спінавых шкельцаў. Гэта важнае сямейства складаных задач па аптымізацыі. Акрамя таго, сістэма Advantage 2 у два разы хутчэй выконвае разлікі пры мадэляванні матэрыялаў і дэманструе значна менш памылак. У сферы АІ мадэль у 90% выпадкаў пераўзыходзіла папярэднюю.

Што такое спінавыя шкельцы?

Гэта асаблівыя магнітныя матэрыялы, у якіх атамы ўладкаваныя хаатычна і «замарожаныя» ў выпадковых арыентацыях, захоўваючы гэты стан нават пры вельмі нізкіх тэмпературах. У адрозненне ад звычайных магнітаў, дзе атамы ўпарадкаваныя і выбудаваныя роўна, у спінавых шкельцах атамы размешчаныя бязладна, што прыводзіць да складанага і заблытанага ўзаемадзеянню паміж імі. Гэтыя матэрыялы мяняюць свае паводзіны павольна і залежаць ад папярэдніх умоў, у якіх яны знаходзіліся, напрыклад, ад папярэдніх тэмператур або магнітных палёў. Вывучэнне спінавых шкельцаў дапамагае зразумець складаныя працэсы ў фізіцы і выкарыстоўваецца для вырашэння цяжкіх задач у матэматыцы і інфарматыцы.

D-Wave абяцае адкрыць доступ да сваёй квантавай платформы праз воблачны сэрвіс Leap. Для камерцыйных паставак распрацоўшчык плануе збіраць сістэмы з 7 тысяч кубітаў. Яны маюць быць даступныя карыстальнікам да канца гэтага года. Прататып з 500 кубітамі быў гатовы яшчэ ў 2022 годзе. Аднак за мінулы час кампанія змагла сабраць толькі 1200-кубітавы прататып, што кажа аб сур’ёзным адставанні распрацовак ад анансаванага графіка.

Ученые выяснили почему качество поиска Google сильно ухудшилось
Ученые выяснили, почему качество поиска Google сильно ухудшилось
По теме
Ученые выяснили, почему качество поиска Google сильно ухудшилось
Ученые смогли определить размер Youtube c помощью «пьяного набора»
Ученые смогли определить размер Youtube c помощью «пьяного набора»
По теме
Ученые смогли определить размер Youtube c помощью «пьяного набора»
Ученые нашли древнейшую черную дыру во Вселенной
Ученые нашли древнейшую черную дыру во Вселенной
По теме
Ученые нашли древнейшую черную дыру во Вселенной

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.