«Нас правакуюць». У Мінінфармацыі выказаліся пра блакіроўку «непрыязнага» YouTube
Міністр інфармацыі Дзмітрый Жук на дзяржТБ падзяліўся меркаваннем пра тое, ці варта закрываць YouTube у Беларусі ў адказ на блакіроўку відэаплатформай каналаў беларускіх дзяржСМІ. Яго цытуе БЕЛТА.
Міністр інфармацыі Дзмітрый Жук на дзяржТБ падзяліўся меркаваннем пра тое, ці варта закрываць YouTube у Беларусі ў адказ на блакіроўку відэаплатформай каналаў беларускіх дзяржСМІ. Яго цытуе БЕЛТА.
Паводле яго, у любым пытанні заўсёды ёсць некалькі аспектаў. «І першы аспект, які нам трэба разумець, — нас правакуюць на пэўныя крокі. І будзе самай вялікай памылкай паддацца на правакацыю і зрабіць тыя крокі, на якія нас правакуюць», — адзначыў Жук у праграме на канале «Беларусь 1».
«Другое. Безумоўна, платформа непрыязная. Тое, што яны там вырабляюць, не падлягае ніякаму абмеркаванню з пункту гледжання прававога ды іншых аспектаў. Чыстае піратства», — падкрэсліў міністр.
Але дадаў, што беларускія дзяржмедыі навучыліся працаваць і ў такіх умовах.
«Мы ўтрымліваем аўдыторыю. Але самае важнае ў іншым. Мы павінны прымаць тое рашэнне, якое будзе выгадна нашай дзяржаве і ў той час, калі яно будзе неабходна для нашага грамадства, а не тады, калі нас на гэта вельмі ўжо моцна падштурхоўваюць. І тое, што мы будзем кантраляваць як суверэнная дзяржава інфармацыйнае асяроддзе на тэрыторыі нашай краіны, у мяне як міністра не выклікае ніякіх сумненняў, таму што ўсе інструменты ёсць», — пагразіў Жук.
У якасці аргументу ён прывёў блакіроўку відэахостынгам канала прэзідэнта ЗША.
«YouTube знёс канал спадара Трампа, нават адвакат адсудзіў велізарныя грошы за гэта. Трамп закрыў YouTube у Амерыцы? Не», — канстатаваў міністр.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.
Н-ну, короче, не заблочат) прекрасно понимают, что толку от тех госсмишных каналов нету, а народ злить стремно
Недавно видел новость что в телеграм лука-кАнале пул-вервого сейчас эскортницы свои услуги рекламируют. Распродают гос. имущество чтоли?
Пользователь отредактировал комментарий 22 сентября 2026, 15:38