Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Да Месяца стартавала місія NASA Artemis

Ракета-носьбіт Space Launch System (SLS) з касмічным караблём Orion стартавала да Месяца ў рамках місіі Artemis 1.

1 каментарый
Да Месяца стартавала місія NASA Artemis

Ракета-носьбіт Space Launch System (SLS) з касмічным караблём Orion стартавала да Месяца ў рамках місіі Artemis 1.

Жывая трансляцыя запуску вялася на сайце Нацыянальнага ўпраўлення ЗША па аэранаўтыцы і даследаванню камічнай прасторы NASA. Запуск адбыўся са стартавай пляцоўкі 39B касмічнага цэнтра імя Кенэдзі ва Фларыдзе ў 09:48 паводле мінскага часу. Па заканчэнні місіі карабель вернецца на зямлю 11 снежня.

Таксама ў космас выправіліся дзесяць спадарожнікаў-кубсатаў, два манекены і ўсё неабходнае для чатырох біялагічных эксперыментаў: гэта некалькі штамаў грыбоў, насенне, дрожджы і фотасінтэзавальныя водарасці. Раней старт ракеты адкладаўся двойчы праз уцечку вадкага вадароду пры запраўцы першай ступені ракеты-носьбіта і дрэннае надвор’е.

У рамках місіі касмічны карабель выправіцца ў непілатаваным рэжыме да Месяца і прабудзе на яго арбіце некалькі тыдняў. Затым ён вернецца да Зямлі і прывадніцца ў Ціхім акіяне ля берагоў Каліфорніі. Тэставы палёт мае паказаць гатоўнасць ракеты SLS і карабля Orion да выканання пілатаванай місіі.

Ракета SLS распрацаваная кампаніяй Boeing і з’яўляецца наймагутнейшай у свеце. У базавай версіі яна здольная выводзіць на арбіту 95 тон карыснай нагрузкі. Мадыфікацыі ракеты-носьбіта маюць забяспечыць павелічэнне грузападымальнасці да 130 тон. У 2024 годзе плануецца ажыццявіць місію Artemis 2, у рамках якой да Месяца выправіцца экіпаж з чатырох астранаўтаў. Карабель павінны будзе здзейсніць аблёт спадарожніка Зямлі.

Новая абсерваторыя NASA раскрыла некалькі сакрэтаў чорнай дзіркі
Новая абсерваторыя NASA раскрыла некалькі сакрэтаў чорнай дзіркі
Па тэме
Новая абсерваторыя NASA раскрыла некалькі сакрэтаў чорнай дзіркі
NASA апублікавала здымак «усмешлівага» Сонца
NASA апублікавала здымак «усмешлівага» Сонца
Па тэме
NASA апублікавала здымак «усмешлівага» Сонца
NASA стварыла групу з 16 экспертаў для вывучэння НЛА
NASA стварыла групу з 16 экспертаў для вывучэння НЛА
Па тэме
NASA стварыла групу з 16 экспертаў для вывучэння НЛА

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Anonymous
Anonymous
0

Видно точно ищут нацистскую базу (iron sky)