NASA апублікавала фота «мядзведзевай пысы» на Марсе
Міжпланетная станцыя Mars Reconnaissance Orbiter даслала на Зямлю здымак марсіянскага ландшафту, які нагадвае мядзведзеву пысу.

Памер такога «мядзведзя» складае каля 2000 метраў у дыяметры. Паводле слоў экспертаў, ён утварыўся дзякуючы вулканічным або гразевым жаролам. «Там ёсць пагорак з V-падобнай структурай абвальвання (нос), двума кратарамі (вочы) і кругавым малюнкам залому (галава)», — растлумачылі навукоўцы.
Кругавая расколіна магла з’явіцца праз адклады над занесеным ударным кратарам. Нос мог утварыцца вулканічным або гразевым жаралом. Здольнасць чалавечага мозга шукаць пазнавальныя антрапаморфныя формы ў выпадковых выявах называецца парэйдаліяй.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.