NASA ўпершыню паказала паўднёвы полюс Месяца
Агенцтва паказала здымак кратара Шэлтана, размешчаны на паўднёвым полюсе Месяца. Навукоўцы спадзяюцца знайсці ў гэтым месцы вадзяны лёд.

У гэтым месцы зямнога спадарожніка цалкам адсутнічае святло, таму зрабіць здымак месяцовага полюса дагэтуль нікому не ўдавалася. Для генерацыі здымка NASA выкарыстоўвала выявы дзвюх камер: LROC, якая ўсталяваная на Lunar Reconnaissance Orbiter, і Shadow Cam, якая выкарыстоўваецца ў апараце Danuri.
Danuri запусцілі ў жніўні мінулага года. Камеры апарата ў 200 разоў перавышаюць адчувальнасць аналагічных сістэм, якія былі задзейнічаныя ў іншых апаратах. Яны могуць фіксаваць рэльеф паверхні нават пры поўнай адсутнасці сонечных прамянёў. ShadowCam здольная ўлоўліваць святло, якое адлюстроўваецца ад краёў кратэраў.
Найбліжэйшым часам апараты пачнуць больш дэталёвае вывучэнне месяцовага полюса. Навукоўцы мяркуюць, што на яго паверхні можна выявіць вадзяны лёд. Агенцтва плануе арганізаваць разведвальную місію з высадкай астранаўтаў для далейшых даследаванняў у рамках праекта Artemis.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.