Нацыянальная віза Польшчы даражэе да 135 еўра

Для грамадзян Беларусі, якія падаюць заявы дома, усё па-ранейшаму. Акрамя тых, хто падае апеляцыю.

7 каментарыяў

Польшча мяняе памер консульскага збору за прыём і разгляд заявы на атрыманне нацыянальнай візы (тып D), паведамляе VFS Global. Ад 1 чэрвеня віза даражэе ад 80 да 135 еўра. Столькі ж — 135 еўра — будзе каштаваць заява аб пераглядзе рашэння.

Гэтае правіла закране і беларусаў, якія падаюцца на візу D па-за межамі Беларусі. Візы, выдадзеныя на тэрыторыі Беларусі, для грамадзян РБ па-ранейшаму будуць каштаваць 35 еўра. Аднак жа збор за перагляд пастановы таксама падаражэе і ўнутры Беларусі — да 135 еўра.


Читать на dev.by