Названая дата выхаду Sid Meier's Civilization VII
Выдавецтва 2K і распрацоўшчыкі Firaxis Games паказалі новы трэйлер і дату выхаду глабальнай стратэгіі Sid Meier’s Civilization VII.

Гульню анансавалі сёлета ў чэрвені на Summer Game Fest. Рэліз чакаўся налета пры канцы сакавіка. Згодна з трэйлерам, Civilization VII паступіць у продаж 11 лютага 2025 года для Steam, Epic Games Store, PS4, PS5, Xbox One, Xbox Series X і S, а таксама Nintendo Switch.
Стандартнае выданне будзе каштаваць $70, пашыранае — $100 з наборам «Тэкумсе і шоні», калекцыяй «Ростані свету» з пострэлізным кантэнтам, Deluxe-наборам і пашыраным доступам да гульні ад 6 лютага. Выданне заснавальніка абыдзецца ў $130 і ўключыць бонусы пашыранага, а таксама калекцыю «Права кіраваць» з пострэлізным кантэнтам і наборам Founders.
Паводле слоў Сіда Мэера, сёмая частка — «самая вялікая і амбіцыйная гульня Firaxis». Кожная з трох эпох (антычнасць, эпоха адкрыццяў і сучаснасць) прапаноўвае свой набор цывілізацый, пры змене эры гулец выбірае новы народ. Таксама лідары больш не прывязаныя да нацый.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Всего три эпохи? И они реально отказались от главной особенности цивы, сказав с Humankind.