Названая дата выхаду Sid Meier's Civilization VII

Выдавецтва 2K і распрацоўшчыкі Firaxis Games паказалі новы трэйлер і дату выхаду глабальнай стратэгіі Sid Meier’s Civilization VII.

1 каментарый

Гульню анансавалі сёлета ў чэрвені на Summer Game Fest. Рэліз чакаўся налета пры канцы сакавіка. Згодна з трэйлерам, Civilization VII паступіць у продаж 11 лютага 2025 года для Steam, Epic Games Store, PS4, PS5, Xbox One, Xbox Series X і S, а таксама Nintendo Switch.

Стандартнае выданне будзе каштаваць $70, пашыранае — $100 з наборам «Тэкумсе і шоні», калекцыяй «Ростані свету» з пострэлізным кантэнтам, Deluxe-наборам і пашыраным доступам да гульні ад 6 лютага. Выданне заснавальніка абыдзецца ў $130 і ўключыць бонусы пашыранага, а таксама калекцыю «Права кіраваць» з пострэлізным кантэнтам і наборам Founders.

Паводле слоў Сіда Мэера, сёмая частка — «самая вялікая і амбіцыйная гульня Firaxis». Кожная з трох эпох (антычнасць, эпоха адкрыццяў і сучаснасць) прапаноўвае свой набор цывілізацый, пры змене эры гулец выбірае новы народ. Таксама лідары больш не прывязаныя да нацый.

AMD изобрела технологию, которая сжимает игры на 70%
По теме
AMD изобрела технологию, которая сжимает игры на 70%
Фанаты GTA ждут новую игру 12 лет. Издатель: «Мы не сидим сложа руки»
По теме
Фанаты GTA ждут новую игру 12 лет. Издатель: «Мы не сидим сложа руки»
Meta хочет оживить метавселенную с помощью игр с генеративным ИИ 
По теме
Meta хочет оживить метавселенную с помощью игр с генеративным ИИ

Читать на dev.by