Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Не хавайце вашых грошыкаў»: 5 артыкулаў пра крыпту, інвестыцыі і фінпісьменнасць

Калегі з Bubble расказалі, як абыходзіцца з грашыма ў лічбавую эпоху. Разабраліся, дзе адкрыць рахунак, як атрымліваць заробак у крыпце (і ці варта гэта рабіць), чым небяспечныя хітрыкі махляроў, куды лепш інвеставаць лічбавыя актывы. І сабралі спіс кніг, якія можна пачытаць самім, а штосьці — нават параіць дзіцяці. Захоўвайце і ўзбагачайцеся!

Пакінуць каментарый
«Не хавайце вашых грошыкаў»: 5 артыкулаў пра крыпту, інвестыцыі і фінпісьменнасць

Калегі з Bubble расказалі, як абыходзіцца з грашыма ў лічбавую эпоху. Разабраліся, дзе адкрыць рахунак, як атрымліваць заробак у крыпце (і ці варта гэта рабіць), чым небяспечныя хітрыкі махляроў, куды лепш інвеставаць лічбавыя актывы. І сабралі спіс кніг, якія можна пачытаць самім, а штосьці — нават параіць дзіцяці. Захоўвайце і ўзбагачайцеся!

Банкаўскі рахунак за 3 хвіліны: агляд 5 найлепшых неабанкаў Еўропы

Калі пераязджаеш у іншую краіну, адная з неабходных рэчаў — рахунак у мясцовым банку і пластыкавая карта. Як правіла, у еўрапейскіх краінах для гэтага патрабуецца дазвол на жыхарства, уласная нерухомасць або афіцыйнае працаўладкаванне на новым месцы.

Калі вы не праходзіце паводле гэтых параметраў — выйсце ўсё адно ёсць. Трэба адкрыць рахунак у адным з неабанкаў — лічбавых мабільных фінансавых сэрвісаў. Для гэтага не прыйдзецца ісці ў банкаўскі офіс і размаўляць з менеджарам, а працэдура зойме літаральна пару хвілін. 

Разбіраемся ў працы віртуальных банкаў, чым яны адрозніваюцца ад класічных, які абраць і як аформіць па тэлефоне замежную карту.

Чытаць падрабязней

Як атрымліваць заробак у крыптавалюце: поўнае настаўленне для айцішнікаў

Згаджацца ці адмаўляцца, калі абяцаюць аклад у крыпце? Працадаўцы ўсё часцей прапаноўваюць выплачваць заробак лічбавымі грашыма — шмат хто цалкам, а хтосьці пакуль толькі частку. Перш чым згаджацца атрымаць лічбавыя грошы, трэба зразумець, ці пасуе вам такі варыянт. Разабраліся ў пытанні з экспертамі і тымі, хто ўжо мае такі досвед.

Пагутарылі з супрацоўнікамі кампаній, што пералічваюць заробак у крыптавалюце, высветлілі плюсы і мінусы такіх плацяжоў. А таксама сабралі тлумачальныя рэкамендацыі для тых, хто хоча бяспечна атрымліваць грошы такім спосабам.

Чытаць падрабязней

Як не страціць грошай: 9 схем, якія выкарыстоўваюць крыптавалютныя ашуканцы

Добра, здаецца, вы крыху разабраліся з крыптой. Магчыма, ужо спрабуеце захаваць у лічбавых манетах ашчадак, атрымліваеце заробак у Monero або USDT, а хтосьці нават спадзяецца абысці такім шляхам санкцыйныя абмежаванні для фіятных грошай. 

Як звычайна, дзе багата грошай — там поўна і ашуканцаў. На шчасце, пакуль што схемы падману стандартныя. Каб дапамагчы вам пазбегнуць непрыемнасцей, Bubble пагутарыў з экспертам у крыптавалюце. І расказвае, як пачаткоўцу не папасціся на вуду махляроў.

Чытайце парады спецыяліста ўважліва, не спяшаючыся: грошы складана зарабіць, а выкрасці іх могуць за секунду.

Чытаць падрабязней

10 кніг, каб прапампаваць фінансавую пісьменнасць

Што рабіць, калі заробак быццам бы добры і выдаткаў небагата, а сродкаў увесь час не стае? Фінансавая пісьменнасць — уменне правільна кіраваць грашыма. Выдаткаваць іх лёгка. Напрыклад, аформіць сотні падпісак на стрымінгавыя сэрвісы, плаціць за воблачнае сховішча для фатаграфій і гэтак далей. А вось зберагчы і прымножыць грошы — цэлая навука, незалежна ад таго, колькі зарабляеш.

Вашыя фінансы — вашая адказнасць, і толькі вам вырашаць, як іх выдаткаваць. Зусім іншая рэч, калі трэба не выдаткаваць, а захаваць бюджэт. Як назапасіць патрэбную суму і навучыцца прымнажаць яе далей, каб быць фінансава незалежным? Bubble падабраў для вас 10 кніг, якія навучаць весці асабісты бюджэт, адкладаць і дапамогуць пачаць інвеставаць.

Чытаць падрабязней

10 праграм і кніг, якія навучаць дзяцей кіраваць грашыма

Як навучыць дзіця абыходзіцца з грашыма? Напрыклад, можна паспрабаваць абмяжоўваць яго ў кішэнных выдатках або казаць: «Менш выдаткуеш — больш застанецца». Але вынік наўрад ці будзе паспяховым. Іншы шлях — паказаць сыну або дачцэ як працуюць грошы з дапамогай гульняў-праграм або гісторый з кніг.

Калі дзіця сталее і не разумее, што няможна проста ўзяць і купіць новую машынку або выдаткаваць усё на прысмакі — пара развіваць фінансавую пісьменнасць. Вось падборка гульняў-праграм і кніг, якія пасуюць для дзяцей рознага веку. Яны дапамогуць проста і весела разабрацца ў складаным свеце фінансаў.

Чытаць падрабязней

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.