«Пабудую кар'еру пасля 30-ці». Айцішніца патлумачыла, чаму выбрала дзяцей
Айцішніцы часта сумяшчаюць догляд маленькага дзіцяці і працу. Але BI-распрацоўшчыца Вольга (імя змененае) зрабіла іншы выбар — не працаваць у «дэкрэце» тры гады. Вось як яна патлумачыла яго для devby.io.

— Я айцішніца ў «дэкрэце», і я не сумяшчаю працы і выхавання дзіцяці — гэта мой выбар.
Мне 25 гадоў, у мяне 3 гады вопыту працы BI-распрацоўшчыцай у ІТ-кампаніі. Я прывыкла якасна рабіць тое, чым займаюся, — гэта тычыцца і працы, і мацярынства. У дэкрэце я вывучаю шмат інфармацыі, каб быць упэўненай мамай, і ведаю, што не змагла б усяго гэтага сумяшчаць з кар’ерай.
За 2,5 гады я прайшла курс па падрыхтоўцы да родаў, 2 курсы па ЛФК і масажу для немаўлятаў, курс па самапрыколванні, курс па лячэнні ВРВІ, курс па адаптацыі дзіцяці ў дзіцячым садку, прачытала шмат літаратуры па дзіцячай псіхалогіі. Я адчуваю сябе спакойна і ўпэўнена ў мацярынстве дзякуючы гэтым ведам. Калі б мне давялося сумяшчаць працу і дэкрэт, я б не змагла так занурыцца ў гэтыя тэмы.
Пра сябе я таксама не забываюся: у часе дэкрэта я навучылася кіраваць машынай і вывучыла польскую да А2 ўзроўню, магу свабодна размаўляць з палякамі на патрэбныя мне тэмы.
У мяне ёсць фінансавая магчымасць не працаваць — і я выбрала такі варыянт для таго, каб надаць сваёй дачцэ час у самыя важныя для яе гады. І я бачу плён сваёй працы, заўважаю захопленыя погляды іншых бацькоў і выкладчыкаў, бачу, як час, прабаўлены з ёй, прыносіць найлепшыя дывідэнды для любога з бацькоў: гэта шчаслівае, адкрытае дзіця, развітае на свой узрост.
Мая дачка ўмее вызначаць эмоцыі іншых людзей, яна выдатна размаўляе ў 2,5 гады поўнымі сказамі на рускай мове і кароткімі фразамі на польскай.
У нас ёсць магчымасць наняць няню на 8 гадзін 5 дзён на тыдзень, каб я выйшла на працу, але я не раблю гэтага, бо ведаю, наколькі важная роля дарослага для дзіцяці да 3 гадоў. А такі ўзровень догляду дзіцяці, які даю яму я, будзе каштаваць больш за мой айцішны заробак на месяц. Плюс мне вельмі падабаецца бавіць час з дачкой. Так, бывае складана, але ўсё ж я вельмі шчаслівая ў дадзены момант.
Праз пару месяцаў дачка пойдзе ў садок, а я планую другую цяжарнасць. Цяпер у мацярынстве для мяне няма цёмных плям — я разбіраюся ва ўсіх этапах развіцця дзіцяці да 3 гадоў. Таму ў другім «дэкрэце» мне не трэба будзе столькі часу марнаваць на вывучэнне дзіцячых тэм.
У другім «дэкрэце» я таксама не планую працаваць, але буду вучыцца. За тры гады я хачу падцягнуць англійскую з B2 да С1, вывучыць польскую да ўзроўню B1, прайсці некалькі навучанняў у рамках сваёй спецыялізацыі. Упэўненая, што, вярнуўшыся на працу ў 30 гадоў, я змагу канкураваць з іншымі спецыялістамі на рынку працы і паспею пабудаваць выдатную кар’еру. У мяне шмат амбіцый, ёсць галава на плячах, і я ўмею ёй карыстацца. А дэкрэт я разглядаю як трамплін.
Падарыць жыццё і прайсці першыя 3 гады жыцця побач са сваімі дзецьмі, навучыць іх не толькі базавым навыкам догляду сябе, але даць тое, што не дасць дзіцячы садок або няня, — гэта вельмі важна. З пачуццём рэалізаванасці ў мацярынстве і без неабходнасці разрывацца паміж патрэбамі маленькага дзіцяці і дэдлайнамі на працы, я змагу пабудаваць кар’еру пасля 30 — я ўпэўненая.
Я звольнілася перад пераездам у Польшчу — у маёй кампаніі яшчэ не было офіса тут, ды я і не шукала новай працы, бо мы планавалі нарадзіць дзіця, а старт у новай кампаніі запатрабаваў бы часу. На дадзены момант мой былы працадаўца адкрыў офіс у Польшчы, актыўна яго развівае і запрашае мяне вярнуцца на працу, калі буду гатовая.
Если есть деньги чтобы не работать, то можно не работать. Но, не забывайте про тунеядство если сидите в декрете не в РБ, и выплаты от соцфонда тогда не положены.
2 Статья подряд про детей и мамочек, у авторки родился ребенок? Возможно стоит истории про тугосерек обсуждать в чатах мамочек в вайберах и тг а не на профильном IT ресурсе:)
Гимн своей крутости :)
Это третий случай, когда я такие странные опусы читаю за относительно недавнее время, в первых двух оказывалось, что автор пошел на терапию, там наверное так советуют делать для чего-то, типа найти плюсы в своей жизни, не знаю.
Но выглядит это странно, пожалейте глаза стабильных духом читателей, и мозги нестабильных, еще не дошедших до специалиста.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Если есть деньги чтобы не работать, то можно не работать. Но, не забывайте про тунеядство если сидите в декрете не в РБ, и выплаты от соцфонда тогда не положены.
2 Статья подряд про детей и мамочек, у авторки родился ребенок? Возможно стоит истории про тугосерек обсуждать в чатах мамочек в вайберах и тг а не на профильном IT ресурсе:)
кто не работает - тот не ест!
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 18 мая 2024, 12:20
Гимн своей крутости :)
Это третий случай, когда я такие странные опусы читаю за относительно недавнее время, в первых двух оказывалось, что автор пошел на терапию, там наверное так советуют делать для чего-то, типа найти плюсы в своей жизни, не знаю.
Но выглядит это странно, пожалейте глаза стабильных духом читателей, и мозги нестабильных, еще не дошедших до специалиста.
Все правильно делает, пока маленькие дети самые прикольные, это быстро проходит и этого уже никогда не вернуть, если упустил
Война, кризис мировой экономики, AI - а люди делают новых людей