Netflix адкрывае інжынерны цэнтр у Варшаве, шукае распрацоўшчыкаў
Netflix лакалізавала сэрвіс у Польшчы ў 2016 годзе, а мінулага верасня адкрыла офіс у Варшаве. Цяпер на яго базе кампанія запускае інжынерны хаб.
Яго супрацоўнікі будуць займацца стварэннем праграмных прадуктаў для ўнутраных і вонкавых партнёраў медыягіганта, дзякуючы якім фільмы і перадачы Netflix даступныя гледачам па ўсім свеце.
Netflix пахваліла таленавітых інжынераў Польшчы, а таксама развітую мясцовую супольнасць распрацоўшчыкаў. Яна дадала, што з нецярпеннем чакае інавацыі і крэатыў, крыніцай якіх стане новы цэнтр.
Цяпер кампанія наймае інжынераў праграм для бізнэсу. Паглядзець усе польскія вакансіі можна на старонцы Netflix Jobs.
Netflix займае 40 месца ў рэйтынгу найлепшых амерыканскіх працадаўцаў паводле версіі Glassdoor за 2023 год.
Meta і Apple вылецелі з сотні найлепшых працадаўцаў. Вось хто патрапіў
Meta і Apple вылецелі з сотні найлепшых працадаўцаў. Вось хто патрапіў
Читать на dev.by