Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Netflix скасоўвае карыстальнікам базавы тарыф і прымушае плаціць больш

Платформа паступова адмовіцца ад найтаннейшага тарыфнага плана без рэкламы. Стрымінг змушае карыстальнікаў браць даражэйшую падпіску.

Пакінуць каментарый

Карыстальнікі пачалі атрымліваць апавяшчэнні з папярэджаннем: «Ваш апошні дзень прагляду Netflix — 13 ліпеня. Выберыце новы план і працягвайце глядзець». Базавы тарыф каштуе $9,99. У карыстальнікаў ёсць розныя опцыі: альбо перайсці на тарыф з рэкламай за $6,99, альбо плаціць даражэй. Напрыклад, $15,49 на месяц за тарыф без рэкламы або $22,99 за «прэміум» з відэапатокам 4К.

Can’t finish Netflix subscription
byu/BritestBowlingBall inmildlyinfuriating

Пакуль змены распаўсюджваюцца ў асноўным на жыхароў Вялікабрытаніі і Канады. Але ў далейшым яны закрануць і астатніх кліентаў. Летась Netflix абвясціў аб спыненні дзеяння базавага плана для новых кліентаў і тых, што вярнуліся, у ЗША, Канадзе і Вялікабрытаніі. У студзені гэтага года кампанія абвясціла пра паэтапную адмову ад базавага тарыфу.

За апошні квартал 2023 года колькасць падпісчыкаў тарыфу з рэкламай вырасла на 70%. Усяго на тарыф з рэкламай прыпадае каля 40% усіх рэгістрацый на платформе. Netflix працягвае падштурхоўваць кліентаў да тарыфу з рэкламай, колькасць карыстальнікаў якога ў маі вырасла да 40 мільёнаў чалавек.

Netflix перастане расказваць пра колькасць падпісчыкаў
Netflix перастане расказваць пра колькасць падпісчыкаў
Па тэме
Netflix перастане расказваць пра колькасць падпісчыкаў
Netflix падказаў: Disney+ будзе караць за перадачу пароляў і браць дадатковую плату
Netflix падказаў: Disney+ будзе караць за перадачу пароляў і браць дадатковую плату
Па тэме
Netflix падказаў: Disney+ будзе караць за перадачу пароляў і браць дадатковую плату
Топ-менеджар геймдэў-студыі прысуджаны да смяротнага пакарання за атручванне прадзюсара Netflix
Топ-менеджар геймдэў-студыі прысуджаны да смяротнага пакарання за атручванне прадзюсара Netflix
Па тэме
Топ-менеджар геймдэў-студыі прысуджаны да смяротнага пакарання за атручванне прадзюсара Netflix

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.