Netflix упершыню павялічыў колькасць падпісчыкаў сёлета
Кампанія апублікавала справаздачу за трэці квартал гэтага года.
Кампанія апублікавала справаздачу за трэці квартал гэтага года.
Кампанія апублікавала справаздачу за трэці квартал гэтага года.
Стрымінгавы сэрвіс заявіў пра рост колькасці падпісчыкаў на 2,4 мільёна за апошнія тры месяцы. Кампанія разлічвае, што да канца года колькасць падпісчыкаў павялічыцца на 4,5 мільёнаў чалавек. Выручка сэрвісу склала $7,92 мільярда, чысты прыбытак дасягнуў $1,39 мільярда. На тле публікацыі справаздачы акцыі Netflix выраслі на 14% да $275,8.
Раней у студзені кампанія страціла 20% рынкавай капіталізацыі пасля прагнозу пра зніжэнне тэмпаў росту колькасці падпісчыкаў у тры разы. У красавіку колькасць падпісчыкаў сэрвісу ўпершыню скарацілася за 10 гадоў — на 200 тысяч чалавек, акцыі кампаніі патаннелі на 30%.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.