«Няўдалая назва» для знясільваючай працы: фаўндар Coursera пра вайб-кодынг

Сузаснавальнік адукацыйнай платформы Coursera і прафесар Стэнфарда Эндру Ын лічыць, што тэрмін «вайб-кодынг» можа і гучыць модна, але сутнасці занятку наогул не адлюстроўвае і стварае ілжывае ўражанне, што інжынеры, якія пішуць код з дапамогай ШІ-інструментаў, быццам бы зусім не напружваюцца.

4 каментарыя

«Назва вайб-кодынг вельмі няўдалая. З-за яе многім памылкова здаецца, што можна проста расслабіцца: гэты код — прымаеш, той — не прымаеш», — адзначыў Ын падчас майскай канферэнцыі LangChain Interrupt.

На самай жа справе праграмаванне з ШІ — «глыбока інтэлектуальны занятак»: «Калі я цэлы дзень пішу код з ШІ-асістэнтамі, то, шчыра кажучы, да канца дня я цалкам знясілены».

Між тым з дапамогай такіх інструментаў распрацоўшчыкі могуць пісаць софт хутчэй і «амаль не гледзячы на код», і Ын лічыць гэта «выдатным».

Тэрмін «вайб-кодынг» з’явіўся ў гэтым лютым. Яго прапанаваў сузаснавальнік OpenAI Андрэй Карпаты. Сам падыход да напісання кода з дапамогай ШІ вельмі хутка і вельмі моцна набраў папулярнасць, што прымусіла некаторых кодэраў занепакоіцца за свае працоўныя месцы. А інвестары перагледзелі сваё стаўленне да фаўндараў і неабходнасці валодання імі тэхнічнымі скіламі.

Ын кажа, што кампаніям варта ўзяць на ўзбраенне ШІ-інструменты для кодынгу. «Цікава, што так шмат кампаній — іх CIO і CTO — дагэтуль не дазваляюць інжынерам пісаць код з дапамогай ШІ. Гэта трэба выправіць. Мае каманды і я больш не хочам кодзіць без ШІ-асістэнтаў», — адзначыў навуковец.

Пры гэтым ён лічыць, што людзям усё роўна трэба вучыцца пісаць код, прычым усім. «Апошні год некаторыя людзі раяць астатнім не вучыцца праграмаванню з той прычыны, што яго аўтаматызуе ШІ. Думаю, гэта адна з найгоршых кар’ерных парад», — сказаў Ын. І дадаў, што людзям трэба валодаць хаця б адной мовай праграмавання.

«Адзін з найважнейшых навыкаў будучыні для распрацоўшчыкаў і нераспрацоўшчыкаў — гэта здольнасць сказаць камп’ютару, што менавіта вы хочаце, каб ён зрабіў для вас», — перакананы прафесар. Разуменне таго, як працуюць камп’ютары, у тым ліку ўменне знаходзіць памылкі і вызначаць іх прычыны, дапамагае пісаць больш дакладныя промпты і інструкцыі. Ын кажа, што ў яго стартапе AI Fund кодзяць усе, уключаючы фінансавага дырэктара, галоўнага юрыста і адміністратара на рэсепшане. І тое, што ўсе супрацоўнікі ведаюць, як лепш дамагчыся жаданага ад камп’ютара, павышае эфектыўнасць усёй кампаніі.

Вайб-кодынг: праграмісты прыдумалі, як працаваць, амаль нічога не робячы
Па тэме
Вайб-кодынг: праграмісты прыдумалі, як працаваць, амаль нічога не робячы
Вайб-кодынг змяніў погляд інвестараў на ІТ-стартапераў. Цяпер ад іх чакаюць іншыя скілы
Па тэме
Вайб-кодынг змяніў погляд інвестараў на ІТ-стартапераў. Цяпер ад іх чакаюць іншыя скілы
З’явіўся курс па вайб-кодынгу ад сузаснавальніка Coursera
Па тэме
З’явіўся курс па вайб-кодынгу ад сузаснавальніка Coursera

Читать на dev.by