Nintendo расказала, калі выйдзе новая Switch
Кампанія пацвердзіла чуткі, якія хадзілі раней, што неўзабаве будзе паказаная новая кансоль Nintendo Switch. Абнаўленне гаджата закліканае спыніць падзенне продажаў.

Прэзідэнт Nintendo Сюнтара Фурукава заявіў, што новая прыстаўка будзе «анансаваная на працягу бягучага фінансавага года», які заканчваецца 31 сакавіка 2025 года. Кампанія не ўдакладніла, калі менавіта адбудзецца анонс. Аналітыкі звязваюць хуткую прэзентацыю новага гаджата з імкненнем Nintendo выправіць падзенне продажаў папярэдняй версіі кансолі.
«Прайшло больш за дзевяць гадоў ад таго моманту, як мы ўпершыню абвясцілі пра існаванне Nintendo Switch у сакавіку 2015-га. У чэрвені гэтага года мы правядзем мерапрыемства Nintendo Direct, якое будзе прысвечанае лінейцы праграмных прадуктаў для Nintendo Switch на другую палову 2024 года, але ніякіх згадак пра спадчынніка Switch на гэтай прэзентацыі не будзе», — растлумачыў Фурукава.
Switch — адная з асноўных крыніц даходу кампаніі. Да канца бягучага фінансавага года вытворца плануе прадаць яшчэ 13,5 мільёна кансоляў. У 2023 годзе кампанія прадала 15,7 мільёна прылад. Чакаецца, што чысты прыбытак налета ўпадзе на 39%, пры прагназаваным падзенні выручкі на 19%. Гэта звязана з падзеннем продажаў Switch.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.