Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Nokia просіць дазволу ў ЗША на пастаўку абсталявання ў Расію

Кампанія запрасіла экспартныя ліцэнзіі на пастаўку тэлекамунікацыйнага абсталявання ў Расію для выканання раней заключаных кантрактаў.

1 каментарый
Nokia просіць дазволу ў ЗША на пастаўку абсталявання ў Расію

Кампанія запрасіла экспартныя ліцэнзіі на пастаўку тэлекамунікацыйнага абсталявання ў Расію для выканання раней заключаных кантрактаў.

Паводле звестак РБК, запыт накіраваны ў Бюро прамысловасці і бяспекі ЗША і Міністэрства замежных спраў Фінляндыі. Пасля пачатку вайны ва Украіне ЗША, ЕС і іншыя краіны ўвялі санкцыі ў дачыненні да высокатэхналагічнага экспарту ў Расію. Цяпер для пастаўкі такой прадукцыі ахвотныя павінныя атрымліваць спецыяльную ліцэнзію.

Дазвол ад амерыканскага рэгулятара спатрэбіўся, бо ў 2016 годзе Nokia паглынула франка-амерыканскага вытворцу абсталявання Alcatel-Lucent і частка патэнтаў запісаная на мясцовыя кампаніі. «Гаворка вядзецца не пра пастаўку абсталявання для пашырэння сетак, а пра запчасткі, неабходныя для падтрымання нармальнага функцыянавання існых сетак на працягу трох гадоў. Перамовы з усімі заказчыкамі знаходзяцца ў завяршальнай стадыі», — заявіла крыніца выдання.

Раней найбуйнейшыя сусветныя вытворцы тэлекамунікацыйнага абсталявання, у тым ліку Nokia, Ericsson, Huawei, Cisco і іншыя, прыпынілі пастаўкі ў Расію. У красавіку Nokia заявіла, што рыхтуецца сысці з расійскага рынку. Кампанія планавала забяспечыць падтрыманне працы сетак і звярнулася па неабходныя ліцэнзіі, каб не патрапіць пад санкцыі.

Суразмоўца газеты падкрэсліў, што юрыдычна мясцовыя юрыдычныя асобы будуць ліквідавацца па меры завяршэння забавязанняў кампаніі перад кліентамі. Мяркуецца, што на гэта сыдзе каля года пасля атрымання экспартных ліцэнзій. Дзве крыніцы, блізкія да расійскіх аператараў сувязі, паведамілі, што кампанія арганізуе пераход аказання паслуг тэхнічнай падтрымкі ад Nokia да расійскай ТАА «Тэлесістэмы Сэрвіс».

Nokia полностью покинет Россию до конца года
Nokia полностью покинет Россию до конца года
По теме
Nokia полностью покинет Россию до конца года
Intel SpaceX и Nokia получили лицензию на российское ПО для распознавания лиц
Intel, SpaceX и Nokia получили лицензию на российское ПО для распознавания лиц
По теме
Intel, SpaceX и Nokia получили лицензию на российское ПО для распознавания лиц
The New York Times: после ухода Nokia оставила ПО и оборудование которое используют российские спецслужбы
The New York Times: после ухода Nokia оставила ПО и оборудование, которое используют российские спецслужбы
По теме
The New York Times: после ухода Nokia оставила ПО и оборудование, которое используют российские спецслужбы

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

Ничего лично — просто бизнес.