Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Not free: у Беларусі ўсё горшае свабода інтэрнэту

Міжнародная арганізацыя Freedom House выпусціла свежы даклад Freedom on the Net 2022 пра свабоду інтэрнэту ў розных краінах свету.

5 каментарыяў

Міжнародная арганізацыя Freedom House выпусціла свежы даклад Freedom on the Net 2022 пра свабоду інтэрнэту ў розных краінах свету.

У справаздачы прадстаўлена 70 краін. Кожная атрымала рэйтынг па шкале ад 0 да 100 і была аднесеная да адной з трох груп: свабодная (70-100 балаў), часткова свабодная (40-69 балаў) і несвабодная (0-39 балаў). Пункты прысуджаліся паводле трох параметраў: перашкоды для доступу ў сеціва, абмежаванні паводле кантэнту і парушэнне правоў карыстальнікаў.

Сёлета Беларусь набрала ў рэйтынгу 28 балаў і падзяліла 58 месца з ААЭ — летась было 56 месца і 31 бал, у 2020-м — 46 месца з 65.

Аўтары даследавання адзначаюць, што хоць улады перасталі, як раней, блакаваць інтэрнэт, яны не пакідаюць спроб здушыць галасы нязгодных у сеціве. Так, быў перакрыты доступ да незалежных сеткавых выданняў, замежных сайтаў і матэрыялаў, прызнаных «экстрэмісцкімі».

Нягледзячы на тое, што практычна ўсе недзяржаўныя медыя былі вымушаныя закрыцца або рэлакавацца, яны працягваюць распаўсюджваць кантэнт праз сацсеткі і праграмы. На тле палітычнага крызісу ўнутры краіны і вайны ва Украіне, пачасціліся стыхійныя арышты супрацоўнікаў СМІ, блогераў, інтэрнэт-актывістаў і звычайных карыстальнікаў, якім прысуджаюць велізарныя турэмныя тэрміны. Таксама Freedom House піша пра рэйды, гвалт і выбіванне прызнанняў сілавікамі, якія ідуць у ход, каб спыніць іншадумства. Разам з тым улады рэзка актывізавалі прапаганду і працягваюць маніпуляваць інфапрасторай.

Самае драматычнае падзенне ў рэйтынгу здзейсніла Расія — мінус 7 пазіцый за год — і прызямлілася на 65 месца. У цэлым у свеце сітуацыя са свабодай інтэрнэту пагоршылася ў 28 краінах, але яшчэ ў 26 — палепшылася, і гэта рэкорд.

Поўная версія справаздачы даступная па спасылцы.

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Anonymous
Anonymous
-2

А где в списке богоспасаемые Штаты? Или бан собственного президента в сети никоим образом не нарушает ничьи права?

УПД ах, да, исходя из финансового отчета, этот Freedom House и спонсирует в том числе правительство США

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 26 кастрычніка 2022, 11:41

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
0

нет, частик может отказывать в предоставлении услуг кому посчитает нужным, это и есть свобода слова

0

Прям как в "Собачем сердце" ))) Кто на ком стоял? (с)
Кто кого спонсирует? )))
Ну а на счет бана президента... В какой сети, плиз? Ну а по делу. Когда в США негосударственные СМИ вынуждены будут бежать из страны, как это происходит в некоторых странах? Догадайся в каких.

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
-1

Фейки белополяков, чтобы очернить стабильность, беларусы довольны своей жизнью как никогда - МИД не врет!

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.