Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Джэймс Уэб» даслаў новы здымак «Слупоў стварэння». Выява зачароўвае

Амерыканскае касмічнае агенцтва апублікавала другую выяву касмічнага аб’екта, зробленую тэлескопам «Джэймс Уэб».

Пакінуць каментарый
«Джэймс Уэб» даслаў новы здымак «Слупоў стварэння». Выява зачароўвае

Амерыканскае касмічнае агенцтва апублікавала другую выяву касмічнага аб’екта, зробленую тэлескопам «Джэймс Уэб».

На здымку навукоўцы могуць падрабязна разгледзець зону, дзе актыўна ідзе працэс фармавання першых зорак — так званыя «зорныя яслі», адлюстраваныя ў сярэднім інфрачырвоным дыяпазоне. Аналагічнае фота было зробленае на мінулым тыдні, здымкі пры гэтым моцна адрозніваюцца адзін ад аднаго.

«Слупы стварэння» месцяцца на адлегласці каля 6500 светлавых гадоў ад Зямлі, у цэнтры актыўнай вобласці, якую называюць туманнасцю Арла. Навукоўцы вывучаюць фізічныя і хімічныя працэсы, што запускаюць тэрмаядзерную рэакцыю, у выніку якой з клубоў газу і касмічнага пылу з’яўляюцца зоркі, якія памерам могуць быць у дзясяткі разоў буйнейшыя і цяжэйшыя за Сонца.

Інфрачырвоны дыяпазон тэлескопа дазваляе астраномам «адфільтраваць» бачнае святло, што робіць пыльныя калоны практычна празрыстымі. Такім чынам можна падрабязна разглядзець зоркі, якія зараджаюцца ўнутры «Слупоў стварэння». Здымкі «Уэба» дазваляюць зрабіць наступны крок і вывучыць касмічны пыл, які засціць зоркі: яго часціцы выпраменьваюць уласныя хвалі прыкладна такой даўжыні.

«Тое, што мы бачым на гэтай новай выяве, падобнае да свайго роду вонкавай абалонкі „слупоў“. Можна разгледзець ніткаватыя структуры, у якіх скрозь пыл пачынае прабівацца святло першых зорак. А можна ўбачыць і цёмныя вобласці — настолькі шчыльныя і халодныя, што MIRI не ўлоўлівае адтуль наогул ніякага выпраменьвання», — заявіў дырэктар брытанскага Цэнтра астранамічных тэхналогій і сукіраўнік праекта, прафесар Джыліян Райт.

«Джэймс Уэб» даслаў здымкі кандыдата на самую старую галактыку ў Сусвеце
«Джэймс Уэб» даслаў здымкі кандыдата на самую старую галактыку ў Сусвеце
Па тэме
«Джэймс Уэб» даслаў здымкі кандыдата на самую старую галактыку ў Сусвеце
«Джэймс Уэб» разглядзеў планетную сістэму якая зараджаецца у найбліжэйшай да нас туманнасці
«Джэймс Уэб» разглядзеў планетную сістэму, якая зараджаецца, у найбліжэйшай да нас туманнасці
Па тэме
«Джэймс Уэб» разглядзеў планетную сістэму, якая зараджаецца, у найбліжэйшай да нас туманнасці
«Джэймс Уэб» трэці раз у гісторыі сфатаграфаваў «Слупы стварэння»
«Джэймс Уэб» трэці раз у гісторыі сфатаграфаваў «Слупы стварэння»
Па тэме
«Джэймс Уэб» трэці раз у гісторыі сфатаграфаваў «Слупы стварэння»

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.