Але ёсць абмежаванні — па паспяховасці, ВНУ і спецыяльнасцях.
Ліцэі БНТУ і ВДУ імя П. М. Машэрава дапоўнілі спіс ліцэяў, чые выпускнікі могуць трапіць у свае ВНУ без уступных выпрабаванняў. Дагэтуль у ім былі ліцэі БДУ, Беларуска-Расійскага ўніверсітэта і Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. Абавязковая ўмова — выдатная паспяховасць.
«Паступаць выпускнікі дадзеных ліцэяў у свае ВНУ могуць у выпадку, калі ў іх у дакуменце аб адукацыі ёсць адзнакі не ніжэйшыя за 8, а па вучэбных прадметах, адпаведных профільных прадметах уступных выпрабаванняў — не ніжэйшыя за 9», — цытуе прадстаўніка Мінадукацыі Сяргея Пішчова БЕЛТА.
Акрамя таго, у Беларусі вызначаны пералік профільных класаў і спецыяльнасці, на якія выпускнікоў залічаць без экзаменаў (пастанова Саўміна № 197 ад 21 сакавіка 2024 года).
Так, для тых, хто вучыўся ў профільных класах інжынернай накіраванасці, даступныя такія спецыяльнасці:
прыродазнаўчая адукацыя (з указаннем прадметных абласцей)
фізіка-матэматычная адукацыя (з указаннем прадметных абласцей)
тэхналагічная адукацыя (з указаннем прадметных абласцей)
прыродаахоўная дзейнасць хімія (навукова-педагагічная дзейнасць)
фізіка
тэхналогія неарганічных рэчываў
тэхналогія і перапрацоўка біяпалімераў
інжынерная экалогія
тэхналогія шкла, керамікі і вяжучых матэрыялаў
электрахімічныя вытворчасці
вытворчасць матэрыялаў і прылад электронікі
прамысловыя і камунальныя сістэмы водападрыхтоўкі і водаачысткі
трубаправодны транспарт, захоўванне нафты і газу
аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў і вытворчасцяў
робататэхнічныя сістэмы
тэхналогіі высокатэмпературнай апрацоўкі металаў
тэхналогія машынабудавання, металарэжучыя станкі і інструменты
інжынерна-тэхнічнае праектаванне і вытворчасць матэрыялаў і вырабаў з іх
тэхналагічныя машыны і абсталяванне
абсталяванне і тэхналогіі пакавальнай вытворчасці, гандлю і экспазіцыйна-рэкламных аб’ектаў
абсталяванне і тэхналогіі вакуумнай, кампрэсарнай і нізкатэмпературнай тэхнікі
друкаваныя лічбавыя сістэмы і комплексы
аўтамабілі, трактары, мабільныя і тэхналагічныя комплексы
гідрапнеўмасістэмы мабільных і тэхналагічных машын і абсталявання
сілавыя ўстаноўкі
водныя транспартныя сродкі
эксплуатацыя наземных транспартных і тэхналагічных машын і комплексаў рухомых складаў чыгуначнага транспарту
сістэмы забеспячэння руху цягнікоў
тэхналогіі транспартных працэсаў
чыгуначны шлях і шляхавая гаспадарка
эксплуатацыя дарожна-транспартнай інфраструктуры
метралогія, стандартызацыя і кантроль якасці
спартыўная інжынерыя
інфармацыйна-вымяральныя прыборы і сістэмы
біямедыцынская інжынерыя
мікра-і нанасістэмная тэхніка
тэхналогія мікрасэнсарных сістэм
інжынерна-педагагічная дзейнасць
вытворчасць прадуктаў харчавання з расліннай сыравіны
вытворчасць прадуктаў харчавання з жывёльнай сыравіны
вытворчасць прадукцыі і арганізацыя грамадскага харчавання
тэхналогія дрэваапрацоўчых вытворчасцяў
мехатронныя сістэмы і абсталяванне дрэваперапрацоўчых вытворчасцяў
вытворчасць вырабаў з кампазіцыйных матэрыялаў
вытворчасць і перапрацоўка палімерных матэрыялаў
вытворчасць вырабаў на аснове трохмерных тэхналогій
прынттэхналогіі
тэхналогіі і праектаванне тэкстыльных вырабаў
тэхналогіі і праектаванне адзення і абутку
геадэзія
тэхнічная эксплуатацыя будынкаў і збудаванняў
вытворчасць прадукцыі расліннага паходжання
вытворчасць прадукцыі жывёльнага паходжання
меліярацыя і водная гаспадарка
тэхнічнае забеспячэнне вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі
тэхнічнае забеспячэнне захоўвання і перапрацоўкі
сельскагаспадарчай прадукцыі
тэхнічны сэрвіс у аграпрамысловым комплексе
энергетычнае забеспячэнне сельскай гаспадаркі
лясная гаспадарка
ландшафтнае праектаванне і будаўніцтва
сэрвіс і інжынірынг лясных машын і абсталявання
лясная інжынерыя і лагістычная інфраструктура ляснога комплексу
ахова працы на вытворчасці
арганізацыя дарожнага руху і транспартнае планаванне
паштовая сувязь
машыны і абсталяванне для горназдабыўных вытворчасцяў
распрацоўка радовішчаў карысных выкапняў
будаўніцтва будынкаў і збудаванняў
інжынерныя сеткі, абсталяванне будынкаў і збудаванняў
будаўніцтва транспартных камунікацый.
Выпускнікоў вайскова-патрыятычных класаў могуць прыняць без уступных выпрабаванняў у тым ліку на вайсковы факультэт БДУІР на спецыяльнасці:
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
А что случилось?