Новы стартап кафаўндараў Vochi прыцягнуў €2 млн
Стартап Wonderscent, заснаваны кафаўндарамі Vochi Ганнай Буглаковай і Васілём Касніцкім, прыцягнуў €2,05 млн у папярэднім раундзе фінансавання, які ўзначалілі Market One Capital і Flyer One Ventures.

Wonderscent — гэта ШІ-платформа, якая падбірае водар па тэкставым апісанні — напрыклад, «нешта бунтарскае» або «лес пасля дажджу». Сістэма шукае пасуючыя варыянты ў каталогу з больш чым 50 тысяч пахаў ад 3 тысяч брэндаў.
У кожнага флакона ёсць уласная «аўра» — каляровы градыент, які перадае адчуванне ад паху, а таксама асноўныя ноты, устойлівасць і тэгі настрою, сабраныя з рэальных водгукаў карыстальнікаў, а не рэкламных апісанняў кампаній. Стужка падладжваецца пад карыстальніка, арыентуючыся на людзей са схожымі густамі.
Гісторыя заснавальніцы — частка ідэі праекта: Ганна чатыры гады вяла парфумерны клуб і адкрыла краму нішавай парфумерыі ў Варшаве, дзе пакупнікі пастаянна апісвалі пахі праз успаміны. Wonderscent яна запусціла разам з Васілём Касніцкім — сузаснавальнікам Vochi і былым калегам па Pinterest. Сервіс ужо даступны ў вэб-версіі і ў выглядзе дадатку для Android і iOS.
Vochi — ШІ-рэдактар для распазнавання аб’ектаў на фота і відэа і накладання эфектаў, створаны ў 2019 годзе. У 2021 годзе яго купіў Pinterest, сума ўгоды не удакладнялася. У 2022-м сацсетка адкрыла офіс у Варшаве, ядром якога стала каманда беларускага стартапа.
![«Усе думалі, што гэта прэнк». Інтэрв'ю з Ганнай Буглаковай пра VOCHI і куплю Pinterest [Bubble]](https://devby.io/storage/images/34/31/43/45/derived/ea0965711b2750da0c288ddcbb184b65.jpg)

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.