Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Nvidia абагнала па капіталізацыі Alphabet і Amazon

Каціроўкі Nvidia выраслі на 2,5% у сераду. Пры закрыцці таргоў чыпмэйкер каштаваў даражэй за Alphabet, а ўсяго за дзень да гэтага абагнаў Amazon, паведамляе Bloomberg.

Пакінуць каментарый

Рынкавая капіталізацыя Nvidia дасягнула прыкладна $1,83 трлн, у той час як Alphabet каштуе каля $1,82 трлн. Ад пачатку 2024 года кампанія пад кіраўніцтвам Джэнсэна Хуанга вырасла ў цане на 49%, дадаўшы $602 млрд.

Такім чынам, Nvidia займае чацвёртае месца ў спісе самых дарагіх кампаній свету. Наперадзе яе — Microsoft ($3,04 трлн), Apple ($2,84 трлн) і нафтавы гігант Saudi Aramco ($2,06 трлн).

Узлёту Nvidia спрыяў бум на рынку АІ. Яе чып H100 забяспечвае працу большасці існых вялікіх моўных мадэляў — уключаючы ChatGPT і львіную долю АІ-праектаў Microsoft, Meta і Amazon.

Супрацоўнікі Nvidia працуюць з дому 3-4 дні на тыдзень. Не прадукцыйнасці не перашкаджае
Супрацоўнікі Nvidia працуюць з дому 3-4 дні на тыдзень. Не, прадукцыйнасці не перашкаджае
Па тэме
Супрацоўнікі Nvidia працуюць з дому 3-4 дні на тыдзень. Не, прадукцыйнасці не перашкаджае
Топ американских компаний с самым эффективным управлением в 2023 году
Топ американских компаний с самым эффективным управлением в 2023 году
По теме
Топ американских компаний с самым эффективным управлением в 2023 году
«Здесь проще устроиться чем уволиться»: сотрудники Nvidia не хотят уходить на пенсию
«Здесь проще устроиться, чем уволиться»: сотрудники Nvidia не хотят уходить на пенсию
По теме
«Здесь проще устроиться, чем уволиться»: сотрудники Nvidia не хотят уходить на пенсию

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.