Nvidia, Microsoft, Meta і іншыя тэхнагіганты папярэдзілі інвестараў, што ўкладвацца ў АІ рызыкоўна

Колькасць згадак штучнага інтэлекту ў фінансавых справаздачах тэхналагічных кампаній апошнім часам зашкальвае. Поруч з заявамі пра выгады АІ гэтыя ж кампаніі спрабуюць ціха ўсіх папярэдзіць, што не ўсё можа пайсці па плане, а АІ можа падарваць іх бізнэс. Так яны хочуць зняць з сябе адказнасць і прадухіліць магчымыя пазовы ў будучыні — маўляў, мы ж казалі, піша Bloomberg.

6 каментарыяў

Meta ўспомніла, што АІ можа выкарыстоўвацца для стварэння фэйкаў у часе выбараў, Microsoft разумее верагоднасць пазоваў аб парушэннях капірайту за выкарыстанне абароненых аўтарскім правам матэрыялаў для трэніроўкі нейрасетак, а Oracle проста прызнае, што яе АІ-прадукты могуць працаваць горш, чым у канкурэнтаў. Google мяркуе, што злоўжыванне ейнымі АІ-інструментамі «можа негатыўна паўплываць на правы чалавека, прыватнасць, занятасць і іншыя сацыяльныя праблемы», а гэта можа прывесці да пазоваў або фінансавага ўрэгулявання.

Усяго сёлета больш за дзясятак буйных ІТ-кампаній выпусцілі або абнавілі папярэджанні пра АІ у справаздачнай дакументацыі для рэгулятараў. Яны размешчаныя ў раздзеле пра рызыкі, дзе кампаніі прагназуюць, што можа пайсці не так. Да рызык залічваюць, напрыклад, непрадбачаныя абставіны накшталт кліматычных змен, войнаў або банкаўскіх крахаў.

Как банкротство Silicon Valley Bank повлияет на мир стартапов
По теме
Как банкротство Silicon Valley Bank повлияет на мир стартапов

Як адзначае Bloomberg, гэтыя папярэджанні гучаць вельмі цвяроза на фоне ўсеагульнага шаленства наконт АІ, хоць у некаторых выпадках супярэчаць афіцыйнай лініі кампаній. Adobe заўсёды сцвярджала, што праграмы накшталт Photoshop будуць незаменныя для мастакоў, а на пачатку года заявіла, што распаўсюджванне АІ можа знішчыць працоўныя месцы і патрэбу ў існым софце.

Часам прагнозы спраўджваюцца. Nvidia ад пачатку 2023 года папярэджвала, што асцярогі з нагоды злоўжывання АІ могуць прывесці да абмежаванняў на яе прадукты. Пазней ЗША ўвялі і паступова робяць больш жорсткімі абмежаванні на экспарт перадавых чыпаў.

Акрамя гэтага, пра звязаныя з АІ рызыкі сёлета казалі Palo Alto Networks, Dell і Uber.

Google, OpenAI, Microsoft, Amazon і іншыя тэхнагіганты аб’ядналіся для бяспекі АІ
Па тэме
Google, OpenAI, Microsoft, Amazon і іншыя тэхнагіганты аб’ядналіся для бяспекі АІ
Трамп і перспектыва новых абмежаванняў у ЗША абвалілі акцыі паўправадніковых кампаній ва ўсім свеце
Па тэме
Трамп і перспектыва новых абмежаванняў у ЗША абвалілі акцыі паўправадніковых кампаній ва ўсім свеце

Читать на dev.by