Nvidia паказала функцыю імітацыі зрокавага кантакту з камерай. Выглядае дзіўна
Кампанія дадала функцыю Eye Contact у сваё праграмнае забеспячэнне для стрымінгу Nvidia Broadcast 1.4. З дапамогай штучнага інтэлекту адбываецца імітацыя зрокавага кантакту з камерай, нават калі карыстальнік глядзіць у іншае месца.

Цяпер функцыя знаходзіцца ў бэта-версіі, распрацоўшчыкі збіраюць водгукі ад сяброў супольнасці, каб палепшыць яе. Кампанія заяўляе, што існуе мноства варыяцый колераў вачэй і камбінацый асвятлення. Карыстальнікам прапанавалі дзяліцца ролікамі пра любыя праблемы, з якімі яны сутыкаюцца, і дапамагаць у развіцці функцыі.
Журналісты The Verge, якія пратэсціравалі функцыю, заявілі, што яна працуе, але канчатковы вынік выглядае дзіўна. «Анімаваны рух вачэй — гэта крута, але часам праз гэта здаецца, што вочы рухаюцца з звышчалавечай хуткасцю», — напісаў аўтар выдання Мітчэл Кларк. Абнаўленне даступнае для спампавання ўсім, хто мае відэакарту RTX.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
А зачем? Чтоб в онлайн занятиях когда на вопрос отвечаешь типа сам - читать с экрана не палясь, что ли?
Я как то не вижу другого применения
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 16 студзеня 2023, 13:50