Nvidia паказала наймагутнейшы АІ-чып у свеце
Nvidia паказала АІ-чыпы новага пакалення і софт для працы мадэляў. Анонс быў зроблены ў часе канферэнцыі для распрацоўшчыкаў у Сан-Хасэ.

Новае сямейства GPU для задач штучнага інтэлекту атрымала назву Blackwell. Першы яго прадстаўнік Blackwell GB200 выйдзе на рынак ужо сёлета. Вырабам найноўшых чыпаў Nvidia будзе займацца TSMC.
Паводле слоў кіраўніка Nvidia Джэнсена Хуанга, гэта не проста чып, а цэлая платформа. Разам з ім кампанія прэзентавала набор мікрасэрвісаў NIM, які спросціць разгортванне АІ для кліентаў на любых яе працэсарах — нават старэйшых, якія не былі прызначаныя для распрацоўкі АІ.
Новыя чыпы будуць у разы больш магутныя за сваіх папярэднікаў на архітэктуры Hopper, анансаванай у 2022 годзе. Напрыклад, Blackwell GB200 будзе мець прадукцыйнасць у 20 петафлопс супраць 4 петафлопс — у H100. Дадатковая магутнасць дазволіць навучаць на іх масіўнейшыя АІ-мадэлі. Кампанія адзначае, што новыя чыпы былі спецыяльна прызначаныя для працы мадэляў-трансформераў, якія ляжаць у аснове такіх тэхналогій, як ChatGPT.
Новыя чыпы змогуць падтрымліваць мадэлі з 27 трлн параметраў. Гэта значна больш, чым у GPT-4, якая налічвае 1,7 трлн параметраў.
Цаны пытання Nvidia не назвала. H100 каштуе ў дыяпазоне $25-40 тысяч за штуку. Паводле ацэнак аналітыкаў, новы GB200 або сістэма, у якой ён выкарыстоўваецца, можа каштаваць да $200 тысяч.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.