Nvidia просіць тэрмінова абнавіць драйверы праз знойдзеныя ўразлівасці
Хакеры могуць атрымаць доступ да камп’ютара праз уразлівасці ў драйверах Nvidia. Эксперты прысвоілі знойдзеным уразлівасцям высокі рэйтынг небяспекі.

Кампанія выпусціла тэрміновае папярэджанне для ўсіх карыстальнікаў відэакарт GeForce, RTX, Quadro, NVS і Tesla, якія працуюць пад кіраваннем Windows і Linux. У драйверах дысплэя і іншым праграмным забеспячэнні кампаніі выяўлена восем сур’ёзных уразлівасцяў, якія могуць дазволіць зламыснікам атрымаць поўны доступ да сістэмы.
Эксперты па бяспецы прысвоілі ўсім васьмі ўразлівасцям рэйтынг сур’ёзнасці «высокі». Гэта азначае, што хакеры могуць выкарыстоўваць іх для атрымання поўнага доступу да камп’ютара, запуску шкоднага софту і крадзяжу персанальных даных. Nvidia пакуль не паведаміла, ці эксплуатуюцца гэтыя ўразлівасці зламыснікамі цяпер.
Для ліквідацыі гэтых уразлівасцяў бяспекі спатрэбяцца апошнія драйверы Nvidia GeForce версіі 566.03 для Windows і версій 565.57.01, 550.127.05 і 535.216.01 для Linux. Кампанія настойліва рэкамендуе неадкладна абнавіць драйверы відэакарт да апошніх версій. Неабходныя абнаўленні даступныя на сайце кампаніі або праз праграму GeForce Experience.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.