Nvidia цяпер каштуе даражэй за Apple
Каціроўкі Nvidia ў сераду абнавілі гістарычны максімум, а рынкавая капіталізацыя кампаніі перавысіла $3 млрд, паведамляе Reuters. Цікавасць да кампаніі падагравае АІ-бум, які шмат у чым забяспечваецца яе паскаральнікамі.
У выніку чыпмэйкер выцесніў Apple з другога радка спіса самых дарагіх кампаній свету. Наперадзе — толькі Microsoft.
Акцыі Nvidia пры канцы дня падаражэлі на 5,2% да $1224,40, а капіталізацыя дасягнула $3,012 трлн. Apple каштавала $3,003 трлн, яе каштоўныя паперы прыраслі на 0,8%, Microsoft — $3,15 трлн (+1,9%).
7 чэрвеня Nvidia рыхтуецца правесці драбненне акцый. Гэта яшчэ больш павысіць іх прывабнасць для інвестараў.
СЕО Nvidia распісаўся… на грудзях у фанаткі?
СЕО Nvidia распісаўся… на грудзях у фанаткі?
Читать на dev.by