Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

3 гісторыі, як рэлаканты наймалі нянь у Грузіі, Літве і на Кіпры

Спыталі ў чытачоў, хто дапамагае ім з маленькімі дзецьмі, калі бабулі і дзядулі за шмат кіламетраў. Сабралі 3 гісторыі: з Грузіі, Літвы і Кіпра.

Пакінуць каментарый
3 гісторыі, як рэлаканты наймалі нянь у Грузіі, Літве і на Кіпры

Спыталі ў чытачоў, хто дапамагае ім з маленькімі дзецьмі, калі бабулі і дзядулі за шмат кіламетраў. Сабралі 3 гісторыі: з Грузіі, Літвы і Кіпра.

Кейс 1: «Знайшлі няню праз групы ў Facebook»

  • лакацыя: Грузія
  • век дзіцяці: 3 гады
  • хто дапамагае: няня 
  • кошт: 1300 лары на месяц (каля 480 долараў па курсе)

Мы ў Грузіі з сакавіка. Нашаму дзіцяці 3 гады, і я як працавала ў дэкрэце ў Мінску, так і працягваю тут. Малому мы вельмі хутка знайшлі няню. Для пошуку выкарыстоўвалі групы ў Facebook — тут гэта асноўная сацсетка.

Наша няня працуе з 10:00 да 20:00, і ў месяц мы плацім ёй 1300 лары (каля 480 долараў па курсе) — гэта танней, чым у Мінску. Вывучалі і варыянты з садкамі, яны каштуюць каля 400 лары на месяц. Але мне зручней з няняй, бо ў дзіцячым садку дзеці часта хварэюць, а гэта дрэнна спалучаецца з працай.

Кейс 2: «Знайшлі жанчыну з Мінска — ідэальны мэтч»

  • лакацыя: Кіпр
  • век дзіцяці: 7 гадоў, двайняткі
  • хто дапамагае: няня 
  • кошт: 300-350 долараў на месяц

У мяне двое дзяцей — двайняткі-сямігодкі, з якімі мы пераехалі на Кіпр на пачатку мая. Паколькі школа пачнецца толькі ўвосень, то пытанне найму няні было для нас вельмі актуальным. Шукалі яе ўжо на месцы — у мясцовых чатах. У выніку знайшлі жанчыну з Мінска — таксама пераехала, яна фатограф, але яшчэ працуе з нашымі дзецьмі. Выбіралі паводле асабістых стасункаў, але таксама ўлічвалі рэакцыю нашых двайнятак. 

У выніку атрымаўся ідэальны мэтч — і няня, і дзеці атрымліваюць задавальненне ад таго, як бавяць час разам. Яны ездзяць на мора пазагараць і выкупацца, разам вывучаюць мовы і займаюцца, калі трэба — няня гатуе для дзяцей. Мы запрашаем няню ў будныя дні на 4-5 гадзін, у астатні час дзеці гуляюць на вуліцы з сябрамі (у нас вялікі закрыты жылы комплекс з добра развітай інфраструктурай, у тым ліку для дзяцей, уся тэрыторыя ахоўваецца). 

Паслугі няні абыходзяцца нам у 300-350 долараў. Пакуль шукалі, мы вывучалі, колькі гэта наогул можа каштаваць у паўночнай частцы Кіпра: дык вось няні з супер-пупер скіламі і ўсякімі дыпломамі просяць нерэальныя грошы — рахунак можа ісці на дзясяткі долараў на гадзіну.

Кейс 3: «Няня сказала, дзіцяці патрэбны псіхіятр. Развіталіся з ёй»

  • лакацыя: Літва
  • век дзіцяці: 2 гады
  • хто дапамагае: прыватны дзіцячы садок 
  • кошт: 560 еўра на месяц + 130 на харчаванне

Мы жывём у Літве, пераехалі ў лістападзе мінулага года. Для двухгадовай дачкі спачатку шукалі няню — заключылі кантракт з агенцыяй па падборы нянь, за пошук заплацілі 800+ еўра. Патрабаванне было такім: знайсці нашай малой рускамоўную няню з сучаснымі поглядамі на выхаванне.

Нам падабралі мясцовую 70-гадовую жанчыну, якая дрэнна гаварыла па-руску. Праз тыдзень спробаў прысябрыць з ёй двухгодку няня сказала, што дзіця «зашмат плача» — і ёй патрэбны псіхіятр. Развіталіся з няняй у тую ж секунду.

А праз пару тыдняў мы прывялі малую ў прыватны англамоўны садок — і цяпер усё выдатна: малая добра адаптавалася, навучылася лічыць да 10 і спяваць па-англійску. Выкладчыкі ў нашым садку гавораць на англійскай, але многія ведаюць і рускую, дый рускамоўных дзяцей багата. Усё супер, не лічачы дзіцячых вірусаў, але гэта непазбежна. 

Садок сярод іншых англамоўных прыватных дзіцячых садкоў мы выбіралі паводле апісання, але і па цане ён апынуўся ў сярэдзіне. Тут дзяржава на месяц кампенсуе 100 еўра на аплату садку пры наяўнасці дазволу на жыхарства, таму нам навучанне абыходзіцца ў 560 еўра + харчаванне (сняданак-абед-падвячорак) на месяц каля 130 еўра.

Яшчэ дадам, што цэны на паслугі няні, як мне сказалі ў агенцыі, у сярэднім у Літве складаюць 800-1000 еўра на месяц (пры працоўным графіку па 8 гадзін 5 дзён на тыдзень). Калі аплата пагадзінная, то гэта мінімум 5 еўра, а звычайна бліжэй да 10. 

Раскажыце пра свой досвед у каментарах!

Чытайце таксама
«Чаму з'ехалі з Беларусі?» Расіяне задавалі шмат пытанняў на мяжы з Польшчай
«Чаму з'ехалі з Беларусі?» Расіяне задавалі шмат пытанняў на мяжы з Польшчай
«Чаму з'ехалі з Беларусі?» Расіяне задавалі шмат пытанняў на мяжы з Польшчай
Беларусы ўжо прызвычаіліся да праверак пры перасячэнні беларускай мяжы. Але вось допыты на расійскім баку для іх пакуль у навіну.
6 каментарыяў
«Навіна мяне шакавала». У мінскім Vizor «хуткія» скарачэнні — не толькі мастакоў
«Навіна мяне шакавала». У мінскім Vizor «хуткія» скарачэнні — не толькі мастакоў
«Навіна мяне шакавала». У мінскім Vizor «хуткія» скарачэнні — не толькі мастакоў
Кампанія не каментуе хвалю «імгненных» звальненняў. 
16 каментарыяў
«Раней можна было браць проста так». Exadel прадае супрацоўнікам мерч (дорага)
«Раней можна было браць проста так». Exadel прадае супрацоўнікам мерч (дорага)
«Раней можна было браць проста так». Exadel прадае супрацоўнікам мерч (дорага)
А тры гады працы ў кампаніі можна канвертаваць у асадку. 
18 каментарыяў
Кампаніі працягваюць звальняць з размахам — наймаць, зрэшты, таксама
Кампаніі працягваюць звальняць з размахам — наймаць, зрэшты, таксама
Кампаніі працягваюць звальняць з размахам — наймаць, зрэшты, таксама
Паводле дадзеных Белстата, у верасні ў ІКТ было звольнена амаль 1,7 тысячы супрацоўнікаў. Гэта новы рэкорд па звальненнях за адзін месяц у цяперашнім годзе.

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

Комментариев пока нет.