Уладальнікі PBH змогуць весці ІП, пакуль чакаюць дазволу на жыхарства

Гэта была шэрая зона ў польскім заканадаўстве.

3 каментарыяў

Польскія заканадаўцы дазволілі весці JDM (аналаг ІП) тым замежнікам-уладальнікам візы PBH, якія падаліся на дазвол на жыхарства, але яшчэ не атрымалі яго.

Для гэтага яны асобна прапісалі, што ўдзельнікамі праграмы Poland.Business Harbour з’яўляюцца не толькі ўладальнікі адпаведнай візы, але і тыя замежнікі, якія паспелі ў перыяд яе дзеяння падацца на дазвол.

Дагэтуль у польскім заканадаўстве існаваў прабел: права на вядзенне JDG мелі альбо замежнікі з дзейнай PBH, альбо тыя, хто ўжо атрымаў адпаведны дазвол на пражыванне. Як быць рэлакантам у перыяд чакання дэцызіі (а ён можа заняць да 2 гадоў), было незразумела. Вастрыню праблеме надавала скасаванне статусу эпідпагрозы (ад 1 ліпеня) і страта дзеяння падоўжаных віз (ад 1 жніўня). 

Цяпер праблема знятая. Айцішнікі-ІП змогуць працягваць дзейнасць у прамежак паміж заканчэннем тэрміну візы PBH і атрыманнем дэцызіі.


Читать на dev.by