Геймер дадаў у Oblivion магчымасць заказаць піцу ў рэальным жыцці
Геймер пад нікам Nickies распрацаваў мод для куплі піцы ў NPC у The Elder Scrolls IV: Oblivion.
Геймер пад нікам Nickies распрацаваў мод для куплі піцы ў NPC у The Elder Scrolls IV: Oblivion.
Геймер пад нікам Nickies распрацаваў мод для куплі піцы ў NPC у The Elder Scrolls IV: Oblivion.
Карыстальнік дадаў у гульню NPC з імем Pizza Black, у якога можна заказаць рэальную піцу ў Domino’s. Персанаж знаходзіцца непадалёк ад паселішча Вее. Ён пытаецца ў гульца, якую піцу той хоча заказаць, і ўдакладняе іншыя дэталі заказу. Як адзначыў модэр, пакуль персанаж здольны афармляць толькі адзін заказ: 30-сантыметровую піцу з тонкай скарыначкай, восем часночных хлябцоў і бутэльку цытрынавай гарбаты Fuze.
Геймер апублікаваў свой мод на Nexus Mods. Перад выкарыстаннем гулец павінны зайсці ў налады і пазначыць свае даныя, уключна з адрасам дастаўкі. Таксама можна змяніць дэталі заказу, калі ўвесці ідэнтыфікатар патрэбнай пазіцыі з піцэрыі Domino’s. Nickies выпусціў некалькі версій мода, усе яны працуюць толькі ў ЗША.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.