Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Аб'ём венчурных інвестыцый у расійскія стартапы скараціўся ў 10 разоў

У першай палове 2023 года расійскі венчурны рынак паказаў рэкорднае падзенне — аб’ём інвестыцый у стартапы ў параўнанні з першым паўгоддзем 2022 года знізіўся больш як у 10 разоў, ад $287 млн да $27 млн. Пра гэта піша «Камерсант» са спасылкай на даныя платформы Dsight.

1 каментарый

Колькасць угод знізілася менш значна — на 21%, ад 84 да 66. Паводле прагнозу аналітыкаў, падзенне будзе фіксавацца і ў другім паўгоддзі. Паступовае аднаўленне рынку магчымае ў 2024 годзе пры стабілізацыі геапалітычнай сітуацыі.

Замежных інвестыцый набралася толькі на $0,6 млн. Найбольшая доля інвестыцый прыйшлася на прыватныя фонды — $11 млн, у гадавым выражэнні гэты паказчык знізіўся амаль у 9 разоў. Інвестыцыі «бізнэс-анёлаў» склалі $6,6 млн, карпарацый і карпаратыўных фондаў — $6 млн. Аб’ём сродкаў дзяржаўных інвестараў склаў толькі $2,5 млн, знізіўшыся ў гадавым выражэнні ў 27 разоў.

Эксперты Dsight тлумачаць, што ў цяперашняй эканамічнай сітуацыі венчурныя інвестыцыі не з’яўляюцца прыярытэтам: частка фондаў замест укладання грошай у праекты аддала перавагу выкупляць з вялікім дысконтам замежныя кампаніі, якія сыходзяць з рынку.

Иностранные инвестиции в Китай упали на 68% в прошлом году — до минимума за 7 лет
Иностранные инвестиции в Китай упали на 68% в прошлом году — до минимума за 7 лет
По теме
Иностранные инвестиции в Китай упали на 68% в прошлом году — до минимума за 7 лет

Акрамя таго, цяпер венчурныя (паводле вызначэння схільныя да рызыкі) інвестары дэманструюць небывалую асцярожнасць і лічаць за лепшае ўкладвацца толькі ў сталыя стартапы, зніжаючы падтрымку «пасяўных» праектаў. У Dsight мяркуюць, што замест стартапаў і вендараў, якія пайшлі з расійскага рынку, камерцыялізаваць новыя прадукты і распрацоўкі і выводзіць іх на рынак будуць самі карпарацыі.

На гэтым фоне тэму інвестыцый у інавацыі чыноўнікі і эксперты абмяркоўвалі ў пятніцу на сесіі «„Аднарогі“ на рынках будучыні» экспартнага форуму «Зроблена ў Расіі». У Расіі стартапаў з ацэнкай $1 млрд няма. Гаворка ішла аб стварэнні экасістэмы для паспяховых стартапаў, у тым ліку аб метрыках паспяховасці і «адэкватным» прававым асяроддзі.

Технохаб — важная часть экономики Израиля. На фоне войны местным стартапам станет сложнее поднять инвестиции

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
0

А импортного форума "Сделано в Китае" вросии не планируется проводить?