Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Чарга з легкавікоў на мяжы з ЕС яшчэ трохі паменшылася. У Брэсце таксама

Чэргі легкавых аўто і аўтобусаў на выезд з Беларусі застаюцца вялікімі, аднак яны істотна меншыя, чым на мінулым тыдні.

4 каментарыя

Чэргі легкавых аўто і аўтобусаў на выезд з Беларусі застаюцца вялікімі, аднак яны істотна меншыя, чым на мінулым тыдні.

Так, станам на 10 раніцы 6 жніўня, паводле інфармацыі ДПК, у пунктах пропуску на мяжы з Польшчай і Літвой сабралася 600+ легкавых машын. Днём раней іх было амаль 700 (у тым ліку 400 у пункце пропуску Брэст). А на мінулым тыдні — амаль 1000.

Інфаграфіка: памежны камітэт Беларусі

За суткі, паводле даных ДПК, польскія памежнікі на памежным пераходзе Тэрэспаль (Брэст) прынялі 33% легкавікоў ад нормы. Раніцай у чарзе стаяла 350 аўто.

Уезду ў Літву чакала 250 аўто (на двух памежных пераходах).

Чарга з аўтобусаў таксама злёгку рассмакталася. Станам на 10:00 перад польскім Тэрэспалем (Брэст) уезду чакаюць 35 аўтобусаў, перад літоўскімі Меднікамі (Каменны Лог) — 6 аўтобусаў. Суткамі раней іх было 60 і 16 адпаведна.

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Anonymous
Anonymous
5

Усё больш айцішнікаў абірае жыць у Беларусі, а працаваць у Польшчы. Кажуць 500км у адзін бок не праблема, а ў чарзе на мяжы можна спакойна мітаваць

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 6 жніўня 2024, 11:45

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
1

за солью и сахаром в очереди стоят, это всё очень дорого в польше покупать

Anonymous
Anonymous
1

усё так, а у гэтым годзе знакаміты ласунак ягаджанкі пачалі рабіць без чарніц, бо ўсе чарніцы ідуць на продаж у ЗША. Такія справы

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
1

ну к выходным увеличиться - так что кто любит очереди побольше - ждите