Чарга з легкавікоў на мяжы з ЕС вырасла за выходныя
Аўтобусаў таксама стала больш, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.
Аўтобусаў таксама стала больш, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.
Аўтобусаў таксама стала больш, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.
Паводле інфармацыі ДПК на 10 раніцы 12 жніўня, у пунктах пропуску на мяжы з Польшчай, Літвой і Латвіяй сабралася 800 легкавых машын. Перад выходнымі днямі іх было больш за 710.
За выходныя дні менш за ўсё транспарту прайшло на сумежную тэрыторыю праз польскі памежны пераход Тэрэспаль (Брэст) — 33% ад нормы. Раніцай 12 жніўня ў чарзе стаяла 480 аўто (перад выходнымі іх было 450).
Таксама вырасла чарга з аўтобусаў, якія чакаюць уезду на тэрыторыю Польшчы. Калі перад выходнымі іх было 55, то на раніцу 12 жніўня — 79 аўтобусаў.
Уезду ў Літву на раніцу 12 жніўня чакала 260 аўтамабіляў (на двух памежных пераходах), уезду ў Латвію — 35 аўтамабіляў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Август - время ехать в отпуск, что тут удивительного
зато в направлении брянской области никаких очередей, чего туда не едут? и визу не надо