Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Адна краіна павялічыла імпарт GPU на 3400%, якія вельмі патрэбныя Кітаю

Паводле звестак Адміністрацыі па міжнародным гандлі Тайваня, у Малайзіі адбыўся беспрэцэдэнтны скачок імпарту графічных працэсараў. Амерыканскія ўлады заклікалі малайзійскіх калегаў узмацніць кантроль за экспартам высокатэхналагічнай прадукцыі ў Кітай, тым не менш у красавіку Малайзія ўвезла GPU на $2,74 мільярда — гэта ў 35 разоў больш, чым у красавіку 2023 года, піша Tom’s Hardware.

Пакінуць каментарый

Імпарт GPU у краіну дэманструе моцны рост цягам усяго года. Так, у студзені ён склаў $1,12 мільярда — +700% у параўнанні з мінулым годам. У лютым — $627 мільёнаў, крыху менш, але сума ўсё адно ўражвае. У сакавіку яна ўзляцела да $1,96 мільярда. Такім чынам, за першыя чатыры месяцы года ў Малайзію паступіла GPU прыкладна на $6,45 мільярда — больш, чым за ўвесь 2024 год.

У красавіку выданне паведамляла, што тайваньскі экспарт вылічальных сістэм у Малайзію ў сакавіку ўзляцеў да $1,87 мільярда — +366% у параўнанні з мінулым годам і +55117% у параўнанні з сакавіком 2023-га. Такая дынаміка па абсталяванні, уключаючы GPU і паскаральнікі ШІ, асабліва Nvidia, супала з узмацненнем амерыканскіх абмежаванняў на пастаўкі ў Кітай. Гэта выклікае падазрэнні, што прадукцыя перанакіроўваецца на кітайскі рынак праз малайзійскіх пакупнікоў, нягледзячы на санкцыі ЗША. У якасці варыянту — Малайзія назапашвае «жалеза» для ўласных воблачных ШІ-праектаў або ж спрабуе прыцягнуць кітайскіх кліентаў, што шукаюць шляхі абыходу санкцый.

Адзначаецца, што вызначыць дакладныя аб’ёмы GPU, пастаўленых Nvidia у Малайзію, складана. Кампанія адсочвае выручку па білінгавых адрасах пакупнікоў, але не фізічнае месцазнаходжанне тавараў.

ЗША і Кітай дамовіліся знізіць тарыфы на 90 дзён

Па тэме
ЗША і Кітай дамовіліся знізіць тарыфы на 90 дзён
Чытайце таксама
Гендырэктар Nvidia абрынуў акцыі вытворцаў сістэм ахаладжэння

Візы таленту ў ЗША ўсё часцей атрымліваюць онліфаншчыцы

4 каментарыя
DeepSeek зноў адчыніў год з нагі: новы метад навучання ШІ ужо назвалі «прарывам»

Інжынер Google адмовіўся ад грын-карты і працы ў ЗША дзеля сваёй справы ў Еўропе

1 каментарый

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.