Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Офіс закрылі, усе на фрылансе. Як працуе мінская каманда Playgendary

Міжнародны распрацоўшчык і выдавец мабільных гульняў Playgendary ад пачатку лютага афіцыйна ліквідуе юрыдычную асобу ў Беларусі.

Некалькі супрацоўнікаў расказалі, што адбылося з мінскай камандай.

1 каментарый
Офіс закрылі, усе на фрылансе. Як працуе мінская каманда Playgendary

Міжнародны распрацоўшчык і выдавец мабільных гульняў Playgendary ад пачатку лютага афіцыйна ліквідуе юрыдычную асобу ў Беларусі.

Некалькі супрацоўнікаў расказалі, што адбылося з мінскай камандай.

Яшчэ ўлетку было зразумела, што офіс закрыюць, кажуць суразмоўцы. Да гэтага ў кампаніі прайшла хваля звальненняў. У мінскім офісе ды іншых лакацыях (Расія, Украіна) звольнілі «да 200 чалавек».

У чэрвені кіраўніцтва закрыла мінскі офіс для наведвання, супрацоўнікаў папрасілі вызваліць працоўныя месцы і забраць рэчы. Планавалася, што да канца 2022 года кампанія распрадасць мэблю і цалкам вызваліць офіс.

— Увосень пазасталай беларускай камандзе паведамілі, што кампанія закрываецца, — згадвае адзін з суразмоўцаў. — Супрацоўнікаў афіцыйна звальняюць з выплатай заробку за тры месяцы (кастрычнік-снежань) і адпускных. Да студзеня 2023 года звольненыя супрацоўнікі з’яўляюцца афіцыйна беспрацоўнымі. Ад студзеня 2023 года ахвотныя заключаюць дамову на працу з кіпрскай кампаніяй аддалена, таксама афіцыйна — з выплатай падатку на прафесійны даход.

Па ідэі можна было атрымаць заробак за кастрычнік-снежань і сысці. Але я не чуў, каб хтосьці так зрабіў.

Схему працы наўпрост на кіпрскую кампанію кіраўніцтва мінскага офіса апрабавала яшчэ летась увесну. Праз праблемы з пераказам грошай на заробкі з-за мяжы супрацоўнікаў беларускай кампаніі звальнялі і пераводзілі на дамову з Кіпрам.

— Але тады такая схема не ўсіх задаволіла. Абурэнні ў асноўным былі праз тое, у Мінску нельга было адкрыць ІП, а людзі хацелі плаціць унёскі ў ФСАН для працоўнага стажу.

Потым кампанія змагла пераказаць грошы на беларускую юрыдычную асобу і прапанавала супрацоўнікам вярнуцца на працоўны кантракт. Многія вярнуліся.

Увосень частка супрацоўнікаў пагадзіліся перайсці на выплату ППД, бо «там ёсць унёскі ў ФСАН і ідзе працоўны стаж».

Некаторых умовы не задаволілі — з імі кампанія таксама старалася дамовіцца:

 — Пры канцы мінулага года праз рэструктурызацыю мяне скарацілі, — расказала адная з экс-супрацоўніц кампаніі. — Мне патэлефанаваў Product Owner і сказаў, што кампанія скарачае людзей з гэтай пазіцыі на розных праектах. У дадзеным выпадку тут была логіка, бо нагрузкі па факце было вельмі мала апошнімі месяцамі. Мне прапанавалі іншую пасаду, на якой я паводле скілоў хіба што джуном магу быць. Акрамя таго, гэтая пасада мне была не асабліва цікавая, тым больш калі ты працуеш па ППД і цябе могуць звольніць адным днём. Я адмовілася. Тады мне прапанавалі кампенсацыю і ў выніку мы разышліся.

Заробак, падаткі і рэлакейт

Яшчэ ўвосень 2021 года ў мінскім офісе Playgendary працавала каля 120 чалавек. Цяпер, паводле слоў аднаго з супрацоўнікаў, менш за 50.

— Да студзеня ва ўсіх былі дамоўленасці наконт заробку нета. З Кіпрам мы перайшлі на брута. У мяне з улікам камісіі за swift-пераказ (3% у Прыёрбанку) і ППД (10% ад сумы ў дамове) заробак нета атрымліваецца такі ж, які й быў, з невялікай хібнасцю. А вось пры рэлакейце заробак брута застаецца такім жа незалежна ад таго, куды ты едзеш і колькі падаткаў будзеш плаціць.

Што тычыцца выплаты падатку на прафдаход, то грошы на мой беларускі рахунак паступілі толькі ў лютым. Таму як працуе новая схема выплаты падаткаў, на практыцы даведаюся толькі ў сакавіку. У праграме для выплаты ППД, здаецца, усё проста. Плюс кампанія склала гайд, як усё робіцца. Адзінае, знерваваўся праз падатковую льготу ў 2000 рублёў. Выявілася, на гэтую суму памяншаецца не сума выплачаных падаткаў, а падаткаабкладаная база.

У супрацоўнікаў ёсць магчымасць рэлакавацца. Дапамога кампаніі пры пераездзе залежыць ад выбару краіны, сцвярджае адзін з суразмоўцаў. 

 — На Кіпр рэлакейт даўно нікому не прапаноўваюць. Там у асноўным сядзяць толькі топы і высокія менеджары. У іншыя лакацыі прапануюць пераязджаць, але не прымушаюць.

Ёсць некалькі катэгорый краін для пераезду — «зялёныя», «жоўтыя», «чырвоныя», а таксама адсутныя ў спісах. «Зялёныя» (Казахстан, Грузія, Арменія) — гэта краіны, ехаць у якія бяспечна з пункту гледжання кампаніі. Тут рэлаканты атрымліваюць юрыдычную падтрымку па легалізацыі і аплату ўсіх працэсаў. У «жоўтых» і «чырвоных» (напрыклад, Эстонія, Чэхія) могуць быць праблемы пры легалізацыі і дыскрымінацыя па нацыянальнай прыкмеце. Там няма падтрымкі па легалізацыі ад кампаніі. Менеджары па рэлакацыі і эйчары могуць толькі пракансультаваць.

Па краінах са спісаў аплачваюць:

  • квіткі для ўсёй сям'і і аднаго гадаванца +багаж;
  • пражыванне адзін месяц;
  • медыцынскае страхаванне.

На ўсё абмежаванні па цане.

У іншыя краіны, не са спісаў, можна пераехаць толькі за свой кошт.

Playgendary — міжнародны распрацоўшчык і выдавец мабільных гульняў. Кампанія была заснаваная Змітром Шалянгоўскім. Штаб-кватэра паблішара знаходзіцца на Кіпры.

Па выніках 2020 года кампанія ўвайшла ў топ-20 найпапулярнейшых мабільных паблішараў паводле версіі Sensor Tower і ў топ-10 паводле версіі App Annie.

Па выніках 2021 Playgendary ўваходзіла ў топ-3 найпапулярнейшых мабільных распрацоўшчыкаў з беларускімі каранямі. На сёння агульная колькасць спамповак гульняў кампаніі перавышае 3 мільярды.

За 2021 год, паводле звестак Sensor Tower, гульні кампаніі набралі 433 мільёны спамповак — на 42% менш, ніж у 2020 годзе. Выручка кампаніі перавысіла 30 мільёнаў долараў — на 6+ мільёнаў долараў менш, ніж у 2020 годзе.

Спамповак гульняў — 3+ млрд, а штомесячная аўдыторыя — 250+ мільёнаў актыўных карыстальнікаў.

В Playgendary увольнения. Узнали что происходит в минском офисе
В Playgendary увольнения. Узнали, что происходит в минском офисе
По теме
В Playgendary увольнения. Узнали, что происходит в минском офисе
Фаўндар зехаў, а каманда засталася. Без заробку на 120К
Фаўндар з’ехаў, а каманда засталася. Без заробку на 120К
Па тэме
Фаўндар з’ехаў, а каманда засталася. Без заробку на 120К
Яшчэ адзін вядомы распрацоўшчык гульняў закрывае мінскі офіс. Але застаецца ў Беларусі
Яшчэ адзін вядомы распрацоўшчык гульняў закрывае мінскі офіс. Але застаецца ў Беларусі
Па тэме
Яшчэ адзін вядомы распрацоўшчык гульняў закрывае мінскі офіс. Але застаецца ў Беларусі
Чорны панядзелак. Playtika за адзін дзень скараціла офісы ў Мінску і Варшаве
Чорны панядзелак. Playtika за адзін дзень скараціла офісы ў Мінску і Варшаве
Па тэме
Чорны панядзелак. Playtika за адзін дзень скараціла офісы ў Мінску і Варшаве

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

а люди хотели платить взносы в ФСЗН для трудового стажа.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 3 сакавіка 2023, 13:47