Ля ПВТ будуюць гмах з кватэрамі па цане $730 за кв. метр. Але ёсць нюанс
У Мінску на вуліцы Акадэміка Купрэвіча паблізу ПВТ будуюць гмах у 19 паверхаў на 152 кватэры. Але жыллё ў гэтым доме будзе даступнае толькі для пэўнай катэгорыі пакупнікоў, піша realt.by.
У Мінску на вуліцы Акадэміка Купрэвіча паблізу ПВТ будуюць гмах у 19 паверхаў на 152 кватэры. Але жыллё ў гэтым доме будзе даступнае толькі для пэўнай катэгорыі пакупнікоў, піша realt.by.
У доме будуюць толькі двухпакаёвыя і трохпакаёвыя кватэры плошчай 60 і 77 кв. метраў адпаведна. А прэтэндаваць на іх змогуць толькі тыя, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.
Здаваць жыллё будуць з поўнай унутранай чыставой аддзелкай: сцены і перагародкі абклеяць шпалерамі, а на кухні і ў санвузле будзе плітка, столі памалююць фарбай, на падлогу пакладуць ламінат і плітку.
Паводле інфармацыі realt.by, у чэрвені кошт кв. метра ў гэтым доме складаў 736 долараў. Атрымліваецца, што двухпакаёўка з аддзелкай абышлася б у 45 тысяч долараў, а трохпакаёвая кватэра — у 57 тысяч долараў.
Завяршыць будаўніцтва дома кампанія «Мінскметрабуд» плануе ў чэрвені 2025 года.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
ну ўсё! трымайцеся, памежнікі: айцішнікі едуць дамоў!
а нуждаются у нас, как известно, только лучшие люди страны!
:) одним словом - красауцы!
спешат на помощь
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 16 верасня 2024, 19:13
Интеллектуальная элита под надёжной заsheetой
"Программировай!"
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 16 верасня 2024, 21:35
О да, отдавайте хаты неблагополучным семьям, которые плодятся
Это же наше будущее, не то что какие-то яйцеголовые
львы всегда селятся рядом со стадом антилоп. кормовая база под боком - залог стабильности и процветания прайда
Это очень красиво
оч удобно для пятиминутки ненависти - выглянул в окно, поскрежетал зубами на зп яйцеголовых - и опять назад, в бюджетную организацию нырнул с головой