Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Беларускія карані ў полі: OneSoil і Rainbow Weather аб'ядналіся, каб ратаваць ураджай па ўсім свеце

Два стартапы з беларускімі каранямі абвясцілі пра маштабнае партнёрства — OneSoil, які працуе ў сферы дакладнага земляробства, і кліматычны праект Rainbow Weather. Яны запусцілі ўнутры платформы OneSoil функцыю гіперлакальнага прагнозу ападкаў, якая дапаможа фермерам па ўсім свеце планаваць палявыя работы з дакладнасцю да хвілінаў.

Пакінуць каментарый

Праблема крытычная: праз змяненні клімату колькасць экстрэмальных ліўняў з пачатку 2000-х рэзка вырасла. Толькі ў Еўрасаюзе капрызы надвор’я штогод абыходзяцца аграрыям прыкладна ў €28 млрд (каля 6% ад усяго аб’ёму сельскагаспадарчай вытворчасці).

У аплікацыі OneSoil ужо можна было адсочваць тэмпературу і хуткасць ветру. Цяпер да іх дадалася разумная мапа ападкаў ад Rainbow Weather. ШІ аналізуе радары, спадарожнікавыя і атмасферныя дадзеныя, прагназуючы рух хмар, верагоднасць і інтэнсіўнасць дажджоў для канкрэтных каардынат у межах 4-гадзіннага акна — ці то поле сланечніку ў Францыі, ці кукуруза ў ПАР.

Для фермераў гэтая дакладнасць мае крытычнае фінансавае значэнне. Палявыя работы, такія як унясенне ўгнаенняў або апырскванне хімікатамі, вельмі адчувальныя да вільгаці. Калі адразу пасля праходу трактара хлыне нечаканы лівень, дарагія прэпараты на тысячы долараў проста змые ў глебу. Новай функцыяй у тэставым рэжыме ўжо штомесяц карыстаюцца больш за 15 тысяч фермераў.

Абодва стартапы маюць беларускія карані і знакавых фаўндараў. Rainbow Weather быў заснаваны ў 2021 годзе Аляксандрам Матвеенкам, які раней прадаў свой картаграфічны ШІ-праект MapData гіганту Mapbox, і Юрыем Мельнічэкам, які стаяў за AIMatter (куплены Google), Vochi (куплены Pinterest) і Wannaby (куплены Farfetch). Кампанія ўжо прыцягнула €4,87 млн інвестыцый, а сярод ключавых бэкераў значыцца заснавальнік Flo Юрый Гурскі. На сёння ў Rainbow больш за 1 млн спамповак.

OneSoil — міжнародны агратэх са штаб-кватэрай у Цюрыху, які стварае ШІ-рашэнні для дакладнага земляробства, у тым маніторынг палёў, карты прадуктыўнасці і іншыя. У платформы больш за 1,16 млн карыстальнікаў па ўсёй планеце, а сярод карпаратыўных кліентаў — такія гіганты, як BASF і Corteva. Мельнічэк і ягоны фонд Bulba Ventures таксама стаялі каля вытокаў OneSoil у якасці ранніх інвестараў.

Із кіравання OneSoil сышоў апошні кафаўндар, запусціў новы праект у Польшчы
Із кіравання OneSoil сышоў апошні кафаўндар, запусціў новы праект у Польшчы
Па тэме
Із кіравання OneSoil сышоў апошні кафаўндар, запусціў новы праект у Польшчы
Надвор'евы стартап Мельнічэка прыцягнуў $5,5 млн у пасяўным раўндзе
Надвор’евы стартап Мельнічэка прыцягнуў $5,5 млн у пасяўным раўндзе
Па тэме
Надвор’евы стартап Мельнічэка прыцягнуў $5,5 млн у пасяўным раўндзе

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

Комментариев пока нет.