OpenAI збіраецца запусціць маркетплэйс, на якім іншыя распрацоўшчыкі змогуць выкладваць уласныя АІ-мадэлі на базе яе тэхналогій. Пра гэта паведамляе The Information са спасылкай на дасведчаныя крыніцы ўнутры кампаніі.

Карпаратыўныя карыстальнікі нашумелага чатбота ChatGPT часта кастамізуюць яго пад свае спецыфічныя задачы — ад выяўлення фінансавых махінацый пры анлайн-транзакцыях да пошуку адказаў на пытанні пра тыя ці іншыя рынкі на базе ўнутраных дакументаў. Мяркуецца, што праз стор OpenAI яны змогуць прапаноўваць свае мадэлі іншым кампаніям.
Паводле звестак Тhe Information, гендырэктар OpenAI Сэм Альтман агучыў такія планы падчас сустрэчы з распрацоўшчыкамі ў Лондане ў маі. Падобная крама складзе канкурэнцыю сторам, якія належаць кліентам і партнёрам OpenAI, напрыклад, Salesforce і Microsoft. Таксама яна дапамагла б арганізацыі пашырыць аўдыторыю.
Выданне сцвярджае, што ў размяшчэнні сваіх АІ-мадэляў у будучай краме ўжо могуць быць зацікаўленыя два кліента OpenAI — распрацоўшчык софту для аўтаматызацыі тэхпадтрымкі Aquant і адукацыйная платформа Khan Academy.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.