OpenAI пачала адкрываць доступ да «прасунутага» галасавога рэжыму ў ChatGPT
OpenAI пачала даваць доступ да прасунутага галасавога рэжыму ў сваім чат-боце для некаторых падпісчыкаў ChatGPT Plus, піша TechCrunch. Яго магчымасці былі паказаныя на прэзентацыі GPT-4o ў маі.
Напрыклад, бота можна было перабіць, каб нешта ўдакладніць, папрасіць яго памяняць інтанацыю або нават праспяваць адказ. І гучаў ён вельмі рэалістычна.
Першапачаткова альфа-версія рэжыму мелася быць запушчаная ў чэрвені. Але рэліз быў адкладзены ў сувязі з неабходнасцю палепшыць здольнасць мадэлі распазнаваць і адхіляць пэўны кантэнт. Напрыклад, былі дададзеныя фільтры для блакавання некаторых запытаў на стварэнне музыкі і іншага гукавога кантэнту, абароненага аўтарскім правам.
Таксама пасля мерапрыемства OpenAI ганілі за тое, што голас новага рэжыму вельмі нагадвае Скарлет Ёхансан. Распрацоўшчыкі прыбралі гэты голас. У новым рэжыме на выбар будуць чатыры галасы, створаныя сумесна з акцёрамі агучкі. У OpenAI кажуць, што бот не зможа пераймаць галасоў іншых людзей.
Ужо восенню рэжымам змогуць карыстацца ўсе ўладальнікі падпіскі ChatGPT Plus.
Читать на dev.by