OpenAI наняла ахову пад прыкрыццём і палохае мясцовых

Вакол офіса OpenAI у Сан-Францыска поўна ахоўнікаў, якія не любяць адказваць на роспыты мясцовых жыхароў і выклікаюць дыскамфорт у работнікаў кампаній па суседстве. Фатаграфіі мужчын, якія выглядаюць як ахоўнікі пад прыкрыццём і нядаўна былі заўважаныя каля офіса, апублікаваў San Francisco Standard. На іх выяўленыя мужчыны ў акулярах і з навушнікам.

Пакінуць каментарый

Паводле слоў уладальніцы спа-салона, які знаходзіцца паблізу, мужчыны адмаўляюцца казаць, на каго працуюць і што за кампанія працуе ў будынку, вакол якога яны стаяць.

«Я спытала: „Ці гэта OpenAI?“ Яны такія: „Нам няможна гаварыць“, — расказвае жанчына. Яна адказала, што ўсё роўна ведае, і прапанавала зніжку на масаж. — Так што гэта такі сакрэт палішынеля».

OpenAI заехала ў згаданы офіс мінулага ліпеня. Паводле дакументацыі, у будынку ёсць пакоі адпачынку, мікракухні, пакоі, дзе можна сустракаць світанак, і велізарная бібліятэка на два паверхі. Кампанія трымае інфармацыю пра «вантробы» офіса ў строгім сакрэце і журналістам нічога не расказвае, а месца знаходжання не пацвярджае і не адмаўляе.

Супрацоўнікі OpenAI і Google дамагаюцца права свабодна гаварыць аб праблемах у кампаніях
Па тэме
Супрацоўнікі OpenAI і Google дамагаюцца права свабодна гаварыць аб праблемах у кампаніях

Пра атмасферу таямнічасці кажа супрацоўнік мясцовай заакрамы: «Гэтыя іх ахоўнікі вылупліваюцца, калі я праходжу паўз будынак або калі паркуюся». Другі супрацоўнік крамы керамікі таксама спрабаваў завязаць з імі дыялог, але яны «ніколі не прызнаюцца», што ахоўваюць ІТ-стартап: «[OpenAI] не дрэнны сусед, але вельмі скрытны».

У каліфарнійскім бюро бяспекі выданню сказалі, што ахоўнікі, у якіх няма пры сабе зброі, не абавязаныя насіць уніформу або бэйджы, але павінны быць афіцыйна працаўладкаваныя і паказваць ліцэнзію на патрабаванне праваахоўнікаў.

OpenAI возродила команду робототехники
По теме
OpenAI возродила команду робототехники

Читать на dev.by