OpenAI абнавіла GPT-4o, але як — не кажа

Кампанія абнавіла вялікую моўную мадэль GPT-4o, якая ляжыць у аснове працы ChatGPT. Аднак падрабязнасцяў абнаўлення не раскрыла.

1 каментарый

«Ад мінулага тыдня ў ChatGPT з’явілася новая мадэль GPT-4o. Спадзяемся, яна вам ужо прыпала да густу — паспрабуйце, калі яшчэ не зрабілі гэтага. Думаем, вам спадабаецца!», — паведаміў афіцыйны акаўнт чат-бота ў X. У карпаратыўным блогу OpenAI напісала, што гэта не новая мадэль, а абнаўленне існай.

«Хоць мы і хацелі б расказаць вам, чым менавіта адрозніваюцца адказы мадэлі, вывучэнне таго, як дэталёва супастаўляць і расказваць пра паляпшэнні мадэлі, застаецца ў сферы даследаванняў (над якой мы працуем!)», — сказана ў паведамленні кампаніі.

Карыстальнікі адзначылі, што якасць адказаў ChatGPT сапраўды палепшылася, а таксама запрацавала генерацыя выяў з дапамогай самой CPT-4o. раней для генерацыі выкарыстоўвалася асобная мадэль DALL-E 3. Цяпер GPT-4o лепш разумее тэкставыя падказкі на малюнку, дакладней і рэалістычней стварае тэкст. Аднак абноўленая мадэль пакуль недаступная для распрацоўшчыкаў праз API.

ChatGPT стонет, кричит и передразнивает пользователей. OpenAI объяснила почему
По теме
ChatGPT стонет, кричит и передразнивает пользователей. OpenAI объяснила почему
OpenAI прыдумала, як распазнаць згенераваны тэкст. Але тэхналогіі нікому не пакажуць
Па тэме
OpenAI прыдумала, як распазнаць згенераваны тэкст. Але тэхналогіі нікому не пакажуць
Найбуйнейшыя СМІ заблакавалі доступ пашукавіку OpenAI да сваіх матэрыялаў
Па тэме
Найбуйнейшыя СМІ заблакавалі доступ пашукавіку OpenAI да сваіх матэрыялаў

Читать на dev.by