OpenAI плануе ў два разы павялічыць кошт падпіскі ChatGPT
Кампанія плануе значную камерцыялізацыю бізнэсу: на гэтым тыдні — новы раўнд фінансавання з мэтай прыцягнуць $7 мільярдаў пры ацэнцы кошту OpenAI да $150 мільярдаў.

Паводле даных The New York Times, кампанія дала справаздачу аб росце выручкі ў жніўні гэтага года больш чым у тры разы. Цяпер яе паслугамі карыстаюцца каля 350 мільёнаў чалавек, што ў 3,5 разы больш, чым у сакавіку.
Такія паказчыкі сталі магчымымі ў тым ліку праз магчымасць выкарыстоўваць чат-бот ChatGPT без стварэння ўліковага запісу або ўваходу ў сістэму.
У дакументах для інвестараў паказана, што кампанія плануе павысіць кошт падпіскі да канца года да $22, а на працягу наступных пяці гадоў да $44.
OpenAI плануе атрымаць ад чат-бота ў гэтым годзе $2,7 мільярда даходу, што нашмат больш, чым у 2023-м, калі на прадукце ўдалося зарабіць $700 мільёнаў.
Паводле прагнозаў аналітыкаў кампаніі, яе даход у 2029 годзе дасягне $100 мільярдаў. Цяпер OpenAI па-ранейшаму стратная і сёлета страціць $5 мільярдаў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Сегодня в маршрутке девчушка лет 4-х спросила маму: - А если всем попросить ChatGPT, он придумает способ заработать бесконечно много бабла? С OpenAI плакала половина маршрутки…
Зрит в корень. Сэм Алтман рассказывает, что их суперинтеллект будет решать глобальные проблемы человечества, но 4-летних девочек не проведешь.
С такой ценой пользователи половины стран не будут в состоянии купить себе ИИ от первоисточника. Все люди у которых ЗП 150-300$, а таких очень много.