OpenAI дапамагае Apple палепшыць Siri, Microsoft не зразумела
У красавіку стала вядома, што Apple абмяркоўвае з OpenAI інтэграцыю АІ у iOS 18. Як піша The Information, перамовы вядуцца ад сярэдзіны 2023 года і вельмі трывожаць Microsoft.
У красавіку стала вядома, што Apple абмяркоўвае з OpenAI інтэграцыю АІ у iOS 18. Як піша The Information, перамовы вядуцца ад сярэдзіны 2023 года і вельмі трывожаць Microsoft.
У красавіку стала вядома, што Apple абмяркоўвае з OpenAI інтэграцыю АІ у iOS 18. Як піша The Information, перамовы вядуцца ад сярэдзіны 2023 года і вельмі трывожаць Microsoft.
Паводле інфармацыі выдання, падрабязнасці ўгоды Apple агучыць ужо 10 чэрвеня на канферэнцыі WWDC. Кампанія рыхтуе новыя функцыі на базе АІ для сваёй АС, і OpenAI у значнай меры прыклала руку да некаторых з іх.
Супрацоўнікі з каманды па машынным навучанні Apple сустракаліся з Сэмам Альтманам і іншымі работнікамі яго кампаніі ў раёне леташняй WWDC. Пра змест гутаркі вядома мала, але пазней была ўкладзеная ўгода, у рамках якой супрацоўнікі Apple атрымалі доступ API OpenAI для ўнутранага тэсціравання. У ходзе тэстаў ChatGPT падключалі да Siri, што дазволіла галасавому асістэнту спраўляцца са складанейшымі запытамі і лепш разумець кантэкст сказанага карыстальнікам.
Apple мае і іншыя магчымасці, але канцэнтруецца менавіта на гэтых — аж да ператварэння Siri ў чат-бота, які можа стаць спагадлівейшым, натуральнейшым і выконваць праз API пераклад у рэальным часе. Пры гэтым Apple хоча не хаваць ад карыстальнікаў, калі адказы генеруе ChatGPT.
Microsoft занепакоеная партнёрствам паміж дзвюма кампаніямі, паколькі цесна супрацоўнічае з OpenAI. Microsoft выкарыстоўвае яе тэхналогіі ў асістэнце Microsoft Copilot, а сама дае ёй свае вылічальныя магутнасці для ChatGPT.
Нядаўна Альтман абмяркоўваў праблему на сустрэчы з Сацьем Надэлам. Напрыклад, Microsoft хвалюе нагрузка на серверы пасля запуску AI-функцый Apple для карыстальнікаў iPhone і iPad. Акрамя таго, Microsoft хоча атрымліваць частку ад будучага прыбытку OpenAI, у якую ўклала $13 млрд. Пры гэтым Apple стане прамым канкурэнтам Microsoft у плане АІ-магчымасцяў.
Паралельна з OpenAI куперцінская кампанія вяла аналагічныя перамовы з Google. Таксама яна распрацоўвае фірмовую моўную мадэль, якая будзе працаваць у афлайне і выконваць такія задачы, як рэзюмаванне тэкстаў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.