Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

OpenAI будзе працягваць уводзіць "чырвоны код" — СЕО кажа, гэта карысна

У пачатку снежня пасля рэлізу Google Gemini 3 у OpenAI абвясцілі «чырвоны код» — навінка была настолькі магутнай, што генеральны дырэктар стартапа Сэм Альтман назваў сітуацыю «крытычнай» для ChatGPT.

Пакінуць каментарый

Цяпер у падкасце Big Technology Podcast ён расказаў, што ў такой практыцы няма нічога надзвычайнага — стартап ужо не раз абвяшчаў унутраную трывогу ў адказ на пагрозы з боку канкурэнтаў. І чакае, што OpenAI працягне перыядычна гэта рабіць па меры набліжэння сапернікаў.

«Карысна быць параноікам і рэагаваць хутка, калі ўзнікае патэнцыйная пагроза ад канкурэнтаў», — сказаў Альтман. Такі рэжым прымушае кампанію сабрацца і засяродзіцца на галоўным. Ён дапусціў, што ўводзіць чырвоны код будуць пару разоў у год яшчэ доўгі час, каб заставацца лідарам у сферы. Звычайна такія перыяды доўжацца 6-8 тыдняў.

Да гэтага OpenAI абвяшчала трывогу ў пачатку года, калі магутнага і таннага чат-бота выкаціў кітайскі стартап DeepSeek. Але ён тады напалохаў усю амерыканскую ШІ-сферу.

Google запусціла найноўшае пакаленне мадэляў у канцы лістапада, і яны атрымалі захопленыя водгукі. Паведамлялася, што пасля гэтага Альтман абвясціў ChatGPT прыярытэтам для OpenAI. Цяпер жа ў падкасце ён сказаў, што пагрозу Gemini 3 пераацанілі.

«Тым не менш яны, як і Deepseek, указалі на шэраг слабых месцаў у нашай прадуктовай стратэгіі, і мы хутка разабраліся з імі», — адзначыў прадпрымальнік.

Google таксама абвяшчала чырвоны код пасля выхаду ChatGPT у 2022 годзе.

«Сотні мільярдаў»: гендырэктар Microsoft AI аб кошце ўдзелу ў ШІ-гонцы

Па тэме

Google убудавала вайбкодынгавы сэрвіс у Gemini

Чытайце таксама
Нагода занепакоіцца для OpenAI? У Gemini больш чым на чвэрць ўзляцеў трафік за месяц

1 каментарый
OpenAI будзе працягваць уводзіць
OpenAI будзе працягваць уводзіць "чырвоны код" — СЕО кажа, гэта карысна
OpenAI будзе працягваць уводзіць "чырвоны код" — СЕО кажа, гэта карысна
OpenAI абвясціла «код чырвоны» з-за канкурэнцыі з Google Gemini 3

У ЗША выйграна першая справа аб залежнасці ад сацсетак — Meta і Google пакараны за тое, як пабудаваны іх платформы

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

Комментариев пока нет.