OpenAI распрацоўвае гаджат, які зможа замяніць смартфоны
Кампанія ў партнёрстве з былым галоўным дызайнерам Apple Джоні Айвам працуе над стварэннем новай прылады на аснове штучнага інтэлекту, якая, паводле слоў Сэма Альтмана, можа прывесці да такіх жа змен, як з’яўленне iPhone.

Паводле паведамленняў СМІ, асноўным спосабам узаемадзеяння з прыладай будуць галасавыя каманды. Паводле слоў Сэма Альтмана, OpenAI імкнецца да стварэння тэхналогіі, якая «фундаментальна зменіць спосаб узаемадзеяння з камп’ютарамі».
Раней з’яўляліся паведамленні аб тым, што OpenAI распрацоўвае «iPhone штучнага інтэлекту», які забяспечвае «натуральнейшае і інтуітыўнейшае ўзаемадзеянне» з АІ. Акрамя таго, кампанія плануе распрацаваць уласны чып для новых гаджатаў.
OpenAI, якая раней не займалася вытворчасцю прылад, уступае ў канкурэнцыю з такімі тэхналагічнымі гігантамі, як Apple, Samsung і Google. Як адзначае Android Authority, ідэя паялгае ў стварэнні прылады, здольнай замяніць смартфоны.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
каждый год слышно про нового убийцу айфона, нового убийцу мака... Столько лет прошло - а и айфон, и мак в порядке