Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

OpenAI заваблівае АІ-спецыялістаў Google заробкамі па $10 млн

OpenAI спрабуе адбіць найлепшых даследчыкаў штучнага інтэлекту ў Google велічэзнымі грашыма, даведаўся The Information.

Пакінуць каментарый
OpenAI заваблівае АІ-спецыялістаў Google заробкамі па $10 млн

OpenAI спрабуе адбіць найлепшых даследчыкаў штучнага інтэлекту ў Google велічэзнымі грашыма, даведаўся The Information.

У красавіку OpenAI правяла продаж акцый пры ацэнцы $27-29 млрд. Цяпер кампанія плануе зноў прадаць акцыі, але ацэньваецца ўжо ўтрая вышэй, у дыяпазоне $80-90 млрд.

OpenAI вельмі зацікаўленая ў старэйшых даследчыках АІ-каманд Google і гатовая прапаноўваць ім шчодрае ўзнагароджанне, якое пераважна складаецца з акцый і пасля новага продажу складзе $5-10 млн на год. Паводле слоў выдання, з ключавымі АІ-спецыялістамі пошукавага гіганта гендырэктар OpenAI Сэм Альтман звязваўся асабіста.

OpenAI у асноўным зарабляе на падпісцы ChatGPT Plus за $20 на месяц, а таксама на продажы сваіх мадэляў распрацоўшчыкам і карпаратыўным кліентам. Прыкладна палова кампаніі належыць Microsoft, якая ўклала ў яе больш за дзесяць мільярдаў долараў і забяспечвае воблачнымі вылічальнымі магутнасцямі.

Google и Meta платят самые большие зарплаты инженерам среди бигтех-компаний
Google и Meta платят самые большие зарплаты инженерам среди бигтех-компаний
По теме
Google и Meta платят самые большие зарплаты инженерам среди бигтех-компаний

Стваральніца ChatGPT ужо прыцягнула некаторых выхадцаў з Google і Meta для працы над чат-ботам. Пяць былых даследчыкаў Google згадваліся ў блогпасце з нагоды запуску ChatGPT у мінулым лістападзе. Ужо ў лютым 2023 года OpenAI наняла мінімум 93 чалавек, якія раней працавалі ў Google і Meta — 59 і 34 адпаведна.

На вакансіі інжынера-даследчыка ў камандзе Superalignment OpenAI кампанія прапаноўвае заробак $245-450 тысяч на год з салідным пакетам акцый і іншымі бонусамі. Гэтая каманда займаецца тым, каб АІ-сістэмы, якія распрацоўваюцца, адпавядалі інтарэсам людзей. Сюды OpenAI летам таксама шукала навукоўцаў і менеджараў.

Гендиректор OpenAI: Кремниевая долина утратила культуру инновационности
Гендиректор OpenAI: Кремниевая долина утратила культуру инновационности
По теме
Гендиректор OpenAI: Кремниевая долина утратила культуру инновационности

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.