OpenAI запускае новыя інструменты для стварэння ШІ-агентаў
Кампанія прадставіла новыя інструменты для распрацоўшчыкаў, якія спрашчаюць стварэнне ШІ-агентаў. Гэтыя сэрвісы здольныя выконваць задачы ў інтэрнэце ад імя карыстальніка.

Ключавым элементам з’яўляецца інструмент Responses API, які прапануе гатовыя рашэнні для аўтаматызацыі руцінных працэсаў, такіх як пошук у інтэрнэце, аналіз файлаў і выкананне задач на кампутары.
Ён уключае інструмент вэб-пошуку, які выкарыстоўвае тую ж ШІ-мадэль, што і ChatGPT. Гэта дазваляе атрымліваць актуальную інфармацыю з інтэрнэту з пазначэннем крыніц, працуючы на аснове GPT-4o і GPT-4o mini.
Таксама ёсць функцыя выкарыстання кампутара, якая прымяняе мадэль Operator для выканання задач ад імя карыстальніка. Responses API прапануе інструмент для пошуку па вялікіх аб’ёмах дакументаў, што можа быць карысна для аўтаматызацыі працы службы падтрымкі або юрыдычнага аналізу дакументаў.
Agents SDK — гэта інструмент для кіравання працай ШІ-агентаў. Ён дазваляе каардынаваць працу некалькіх агентаў для вырашэння больш складаных задач. Паводле меркавання кампаніі, гэта павінна спрасціць працэс кіравання агентамі і павялічыць іх эфектыўнасць.
Responses API заменіць Assistants API у сярэдзіне 2026 года. OpenAI улічыла водгукі распрацоўшчыкаў пра Assistants API і ўнесла ключавыя паляпшэнні ў Responses API. Кампанія прызнае, што Responses API не вырашае ўсіх тэхнічных праблем, якія сёння стаяць перад ШІ-агентамі. Напрыклад, GPT-4o search па-ранейшаму дапускае памылкі пры адказах на фактычныя пытанні.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.