OpenAI запусціла інструменты аналітыкі і кантролю выдаткаў на ШІ для кампаній
Кампанія запусціла новыя інструменты аналітыкі і кантролю выдаткаў для ChatGPT Enterprise. Яны павінны дапамагчы бізнесу лепш разумець, як супрацоўнікі выкарыстоўваюць ChatGPT і Codex, і кіраваць выдаткамі на ШІ.
Кампанія запусціла новыя інструменты аналітыкі і кантролю выдаткаў для ChatGPT Enterprise. Яны павінны дапамагчы бізнесу лепш разумець, як супрацоўнікі выкарыстоўваюць ChatGPT і Codex, і кіраваць выдаткамі на ШІ.
Цяпер у глабальнай адмін-панэлі ChatGPT Enterprise можна бачыць, як расходуюцца крэдыты ChatGPT і Codex. Адміністратары атрымліваюць больш дэталёвую разбіўку па карыстальніках, прадуктах і канкрэтных мадэлях ШІ.
OpenAI заяўляе, што гэта дапаможа кампаніям адсочваць дынаміку выкарыстання, знаходзіць самых актыўных карыстальнікаў і разумець, якія сцэнарыі спажываюць найбольш рэсурсаў. Тыя ж даныя можна выгружаць праз unified Cost API для аналізу ва ўнутраных сістэмах кампаніі.
Кампанія таксама абнавіла інструменты кантролю выдаткаў. Адміністратары цяпер могуць усталёўваць ліміт крэдытаў па замоўчванні для ўсёй працоўнай прасторы, задаваць асобныя ліміты для групаў і рабіць індывідуальныя выключэнні для супрацоўнікаў, якім патрэбна больш рэсурсаў ШІ.
Самі супрацоўнікі змогуць бачыць, колькі крэдытаў яны ўжо выкарысталі, і запытваць дадатковыя ліміты. Пры гэтым яны змогуць дадаць тлумачэнне, для якой задачы ім патрэбны дадатковыя рэсурсы, каб адміністратар мог прыняць рашэнне з улікам кантэксту.
OpenAI прыводзіць прыклад Zipline, дзе інжынеры актыўна выкарыстоўваюць Codex. Сузаснавальнік кампаніі Раян Оксэнхорн заявіў, што новыя інструменты дапамагаюць знаходзіць супрацоўнікаў, якія яшчэ не пачалі карыстацца Codex, навучаць іх і адначасова захоўваць выдаткі прадказальнымі.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.